Главная » Статьи » Артыкулы |
Рыхтуемся да пераказаў,VІІ клас
Кожнае пакаленне пакідае пасля сябе мастацкія творы. Карціны і
скульптуры, архітэктурныя пабудовы нясуць на сабе адбітак стагоддзяў. Па творах
мастацтва вывучаюць гісторыю чалавецтва, гісторыю той ці іншай краіны. Гісторыя
мастацтва знаёміць нас з гісторыяй цывілізацыі ў маляўнічых вобразах.
Своеасаблівым сховішчам для твораў выяўленчага мастацтва з'яўляюцца музеі і
карцінныя галерэі. У свеце існуе шмат такіх музеяў. Адны з іх вялікія,
налічваюць тысячы твораў, другія маленькія. Вялікія ведаюць ва ўсім свеце, а
пра малыя толькі ў той мясцовасці, дзе музеі знаходзяцца.
Музеі зберагаюць для наступных пакаленняў прыгажосць, створаную чалавечым
розумам. Захаваць, данесці на нашчадкаў гісторыю, адлюстраваную ў творах
выяўленчага мастацтва,-іх галоўная мэта. Гэтай справе прысвячаюць сваё жыццё
стваральнікі музеяў, захавальнікі і навуковыя супрацоўнікі, якія займаюцца
вывучэннем і распаўсюджваннем ведаў пра мастацтва. | |
Просмотров: 1007 | Комментарии: 3 | |
Всего комментариев: 3 | |
| |