Главная » Статьи » Рыхтуемся да алімпіяды |
Школьная
алімпіяда па
беларускай мове для вучняў 8 класа
1. У якіх словах трэба ўставіць гук дж? 1) брыга...ір; 2) ура... ай; 3) ты...ень; 4)
дож...ык; 5) са... анцы. а) ва ўсіх словах; б) 1,4,5; в) 2,4,6; г) 2,3,5;
д) 3,4,5.
2. Дапамажыце Сымонку правільна дапісаць сказ
"Хлопчык вёў размову...” а) па тылефоне; б) па телефону; в) па тэлефоне; г)
па тэліфоне; д) па тэліфону.
3. Вызначце лічэбнікі 1) дзвесце; 2) двойка; 3) двое; 4) сотня; 5)
двойчы; 6) трэць. а) няма лічэбнікаў; б) 1,3; в) 2,4; г) 3,5; д)
4,6.
4. У якіх словах пры перакладзе на рускую мову
змяняецца лік? 1) дзверы; 2) гуслі; 3) лекі; 4) паводзіны; 5)
блізняты; 6) зерне. а) ва ўскіх словах; б) 1,2,5; в) 1,2,5; в) 1,3,4;
г) 2,3,6; д) 3,4,5.
5. Дадзены словы: 1) лес; 2) вымакне; 3) гарадок; 4) узгорак; 5)
здалёк; 6) хутка. Якія
з іх маюць нулявы канчатак? а) 1,2,4; б) 1,3,4; в) 2,3,6; г) 2,5,6; д) 3,4,5.
6. Якія прыстаўкі пішуцца нязменная і перад
звонкімі зычнымі, і перад глухімі? 1) аб-; 2) ад-; 3) з-; 4) рас-; 5) пад-; 6) над-;
7) без-. а) усе прыстаўкі; б) 1,2,5,6; в) 1,3,6,7; г)
2,4,5,6; д) 3,5,6,7.
7. У якіх дзеясловах пішацца мяккі знак? 1) едз...це; 2) кіс...не; 3) надз... муцца; 4)
застан...ся; 5) нес...ці; 6) абыс...ці. а) 1,3,4; б) 1,4,6; в) 2,3,5; г) 3,4,6; д) ва ўсіх
дзеясловах.
8. Вызначце правільна варыянт марфемнага разбору: а) сямі-клас-ніц-а б) сям-і-клас-ніц-а в) сяміклас-ніц-а г) сямі-класніц-а
9. Адзначце радок, у якім усе словы злучнікі. а) з, ад, каля, паўз, на; б) жа, б, так, нават, хоць; в) каб, калі, але, ды, нібы.
10. Адзначце сказы з састаўнымі злучнікамі: а) Як толькі развіднела і ўзышло сонца, пачалі
збірацца вучні. б) Палессе не толькі край балот, але і векавых
лясоў. в) Я музыку люблю і песні. г) Мы хочам, каб мірнае неба не знала пажараў
вайны.
11. Адзначце граматычна правільныя словазлучэнні. а) свежы хлеб; б) даведачны бюро; в) доўгая цень; г) гарачы дзень.
12. Адзначце словазлучэнні са словамі з пераносным
значэннем. а) залаты гадзіннік; б) залаты чалавек; в) свежае паветра; г) свежыя думкі; д) здаровы лад жыцця.
13. Адзначце дыялекты. 1) рыдлёўка; 2) ёмка; 3) матыка; 4) баня; 5) вочарадзь. а) 1,2,3; б) 2,3,5; в) 3,4,5.
14. Адзначце правільна падабраныя адпаведнікі да фразеалагізмоў 1) язык прыкусіць; а) змаўчаць 2) душа ў пяткі схавалася; б) абы-як; 3) рабіць спусціўшы рукі; в) спужацца; 4) душа ў душу; г)
у згодзе. а) 1; б) 2; в) 3; г) 4.
15. Адзначце правільныя антанімічныя пары. а) гладкі – шурпаты; б) перадавы – апошні; в) першы – адсталы; г) здаровы – хворы.
16. Адзначце правільна вызначаную аснову сказа. а) Вялікія вокны друкарні напоўнены
яркім светлом. б) Вялікія вокны друкарні напоўнены яркім
святлом. в) Вялікія вокны друкарні напоўнены яркім святлом.
17. Адзначце сказы, дзе перад злучнікам не
ставіцца коска. а) У палях марозы ды вятры гуляюць. б) месяц свеціць ды не грэе. в) Жанчына паглядзела на пачарнеўшую печ, на
абгарэлыя аблыні і вішні і адвярнулася. г) Хлопцы ўраз зарагаталі ды ўраз жа смех той
абарвалі. 18. Да якога тыпу маўлення належыць тэкст. Пасля
полудня Аня пайшла ў лес. Хораша там у лесе. Стаіць млосная, з густым пахам
соснаў і ягад, цішыня. Не варушачыся, дрэмлюць ігольчастыя лапкі, як раса,
блішчыць смала. На палянцы чырванеюць россыпы суніц. а) апавяданне; б) разважанне; в) апісанне.
19. Вызначце лішні назоўнік. а) снег; б) алей; в) цукар; г) алюміній; д) хлеб
20. Ад якіх прыметнікаў нельга ўтварыць ступені
параўнання? 1) прыгожы; 2) вясёлы; 3) школьны; 4) драўляны. а) 1,3; б) 1,2; в) 2,3; г) 3,4.
21. Колькі памылак дапушчана ў тэксце? Я
хадзіў на віславанне. Я
хадзіў на фіхтаване. Ды
нідоўга фіхтаваў – Раптам
трэнір зазлаваў а) няма памылак; б) 5; в) 6; г) 4.
22. На аснове якой граматычнай прыметы з групаваны
словы? зелень,
зелянець, зялёны, зялёнка; а) правапіс е, я; б) аднакарэнныя; в) пачынаюцца з
прыстаўкі на з-.
23. Вызначце стыль тэксту. Дуб
звычайны, або летні, пашыраны на ўсёй тэрыторыі Беларусі, асабліва на поўдні,
дзе ўтварае дубовыя лясы. Цвіце ў красавіку – маі месяцы, адначасова з
распусканнем лісця, жалуды выспяваюць у верасні – кастрычніку. а) публіцыстычны; б) афіцыйна – дзелавы; в)
мастацкі; г) навуковы.
24. Адзначце сказы, дзе правільна пастаўлены знакі
прыпынку. а) Шуміце вёсны гулка буйна, гарыце смолкі на
лугах.. б) Зямля здаецца лёгкай, бязважнай, яна ўся дыхае
цішай і спакоем. в) Ноч была цёмная ціхая, цёплая.
25. Адзначце сказы, у якіх пасля выклічнікаў
ставіцца коска. а) О як закалацілася сэрца ў Сымонкі. б) Гэй ты братка Новы год, што з сабою нам нясеш? в) О які тут лес прыўдалы!
26. Адзначце свойскіх птушак, якіх можна паклікаць
словамі вуць – вуць – вуць. а) куранят; б) гусянят; в) качанят; г) індычанят.
27. Адзначце сказя з часціцамі. а) Як толькі развіднела, пачалі збірацца вучні. б) Як прыгожа летам у лузе! в) Няхай жа на шчасце цвіце ваша доля.
28. Адзначце, у якіх выпадках часціца не (ні)
пішацца асобна. а) (не) глыбока ля берага; б) сенажаць (не) ўбрана; в) (не прачытаная да канца кніга; г) (не) засеянае поле; д) (ні) слязінкі.
29. Адзначце "чацветную лішнюю” часціцу ў кожным
радку: а) толькі, усяго, хоць, гэта; б) ну, ану, дай, выключна; в) ж (жа), аж (ажно), нават, не; г) ці? хіба? няўжо? так.
30. Зрабіце пераклад з рускай мовы. Лето умчалось как-то внезапно, будто спугнутая птица.
Ночью тревожно зашумел сад, заскрипела под окном старая дуплистая черемуха. Всю
ночь косой шквальный дождь хлестал в стекла.
| |
Просмотров: 1527 | |
Всего комментариев: 0 | |