Главная » Статьи » Рыхтуемся да алімпіяды |
Школьная
алімпіяда па беларускай мове для вучняў
7 класа
1. Якія словы маюць аднолькавую колькасць гукаў? 1) хутка; 2) поўдзень; 3) насіць; 4) з’явы; 5)
жыццё; 6) цікава. а) 1,2,5; б) 2,4,6; в) 1,3,4; г) 3,4,5; д) 1,4,6.
2. У якіх словах пішацца мяккі знак? 1) кас...ба; 2) дз...веры; 3) подз...віг; 4)
снежан... скі; 5) дзес...ці; 6) кон...скі. а) 1,2,3; б) 2,3,4; в) 1,4,5; г) 4,5,6; д) 1,5,6.
3. Дапоўніце прыказку "менш гавары-...” а) хутчэй заснеш; г) болей пачуеш; д) больш
пазяхай.
4. Літара д пішацца ў словах: 1) спа...чына; 2) пераплё...чык; 3) па...чарка; 4)
вопра...ка; 5) кары...ца; 6) разве...чык. а) 1,3,6; б) 1,4,5; в) 2,3,6; г) 2,4,5; д) 3,4,6.
5. У якіх
дзеясловах напішаце канчатак –еце- ў 2-ой асобо множнага ліку? 1) ве..; 2) сп...; 3) мы...; 4) прос...; 5) се...;
6) чыта.... а) 1,3,5; б) 2,4,6; в) 3,4,5; г) 3,5,6; д) 2,5,6.
6. У якіх словах ёсць марфалагічнае падваенне
зычных? 1) збожжа; 2) адданы; 3) галлё; 4) рассыпаць; 5)
смецце; 6) каменны. а) 1,2,4; б) 2,3,6; в) 2,4,5; г) 3,4,6; д) 1,4,5.
7. Ад якіх дзеясловаў нельга ўтварыць зваротныя? 1) сутракаць; 2) жыць; 3) выдумляць; 4) глядзець;
5) шыць; 6) дзьмуць. а) 1,3,5; б) 2,3,5; в) 3,4,5; г) 2,4,6; д) 3,5,6.
8. Каму з беларускіх пісьменнікаў належаць словы:
"Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі, планіруюць буслы?” а) Б.Сачанку; б) Я.Коласу; в) К.Чорнаму; г)
У.Караткевічу; д) І.Мележу.
9. Якое значэнне мае выраз "на скорую руку”? а) мець многа часу; б) ляжаць нерухома; в) многа
гаварыць; г) даць штосьці другому; д) паспешліва штосьці рабіць.
10. Дадзены словы са значэннем прыкметы па
прыналежнасці. Знайдзіце памылкова ўтвораныя прыметнікі. 1) дочкаў; 2) гусіны; 3) бацькін; 4) мадзвяджы; 5)
вавёрчын; 6) барсукоў. а) 1,3,5; б) 1,3,4; в) 2,5,6; г) 2,4,6; д) 3,4,5.
11. Выберыце з прыведзеных словазлучэнняў сінонімы
да слова неруш. 1) нявораная зямля; 2) абмеркаванне твора; 3)
гучная прамова; 4) дзікі лес; 5) грыбное месца; 6) знаёмая гульня. а) 1,4,5; б) 1,3,6; в) 2,4,5; г) 3,4,5; д) 1,5,6.
12. Знайдзіце "лішнія словы” сярод назоўнікаў
агульнага роду. 1) задзіра; 2) ціхоня; 3) драчун; 4) плакса; 5)
гультай; 6) сведка. а) 1,2; б) 3,5; в) 3,4; г) 5,6; д) 2,3.
13. Знайдзіце сярод назоўнікаў "лішнія словы”
паводле ўжывання іх у родным склоне: 1) вугаль; 2) маянэз; 3) дождж; 4) хлеб; 5)
жаўток; 6) цукар; 7) авёс. а) 1,4,5; б) 2,3,4; в) 4,5,6; г) 4,5,7; д) 3,6,7.
14. Які сэнс мае выраз "чорная хата”? а) абгарэлы будынак; б) гасцінны пакой; в)
спальня; г) кухня; д) веранда.
15. Вызначце лічэбнікі з памылкай у скланенні. 1) васьмідзесяці; 2) семдзесяці; 3) трыстам; 4)
сто дваццаць пяці; 5) пяцюстамі; 6) дзвюма. а) 1,2,3; б) 2,3,4; в) 3,4,5; г) 4,5,6; д) 1,5,6.
16. Якія словы прапушчаны ў вершы П.Броўкі. У
любімай мове, роднай наскай, Ах,
якія словы:.... Як
звіняць яны сардэчнаю струною, Праз
усё жыццё ідуць са мною.
17. У якіх прозвішчах дапушчана граматычная
памылка ў Д. склоне? 1) Дулуб Івану; 2) Саньку Сяргею; 3) Юсевічу Яну;
4) Манько Дзянісу; 5) Казак Паўлу. а) 1,2,3; б) 1,2,5; в) 2,3,4; г) 1,4,5; д) 3,4,5.
18. Вызначце старажыныя назвы галаўных убораў: 1) гареет; 2) катур; 3)
скуфейка; 4) сфелерыт; 5) андарак; 6) магерка. 2) а) 1,2,5; б) 2,3,4; в)
2,3,6; г) 3,4,5; д) 1,2,6.
19. Які раздзел мовазнаўства вывучае ўласныя
імёны? а) акцэнталогія; б) графіка; в) лексікалогія; г)
анамастыка; д) дыялекталогія.
20. Якія з прыведзеных назоўнікаў не ўжываюцца ў
множным ліку? 1) малако; 2) поўдзень; 3) сад; 4) Нарач; 5)
ложак; 6) брат. а) 1,2,4; б) 1,2,6; в) 2,3,4; г) 2,4,5; д) 3,4,6.
21. Абазначце варыянты правільна вызначаных асноў
сказа. 1) Неба над светам было высокае,
ціхае, веснавое. 2) Піянеры пачалі весела спяваць. 3) Калгаснікі павезлі ў горад прадаваць садавіну і
гародніну. 4) Прыстань шырокая, доўгая, вылажана пліткамі. 5) Мясціна гэтая ў той час была глухая. а) 1,2,3; б) 1,2,4; в) 2,3,4; г) 1,3,4; д) 1,3,5.
22. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок. 1) (на) заўтра; 2) (у) восень; 3) (па) першае; 4)
ціха (ціха); 5) (абы) дзе; 6) (па) веснавому; 7) (на) бягу. а) 3,4,5,6; б) 1,3,4,5; в) 2,3,4,5; г) 4,5,6,7; д)
2,5,6,7.
23. Адзначце словы, якія пішуцца разам. 1) (у)права; 2) (у)дзень; 3) калі(небудзь); 4)
(па)другое; 5) (па)ранейшаму; 6) (на)заўсёды. а) 1,2,3; б) 1,2,6; в) 2,3,4; г) 1,3,5; д) 4,5,6.
Адзначце тлумачэнне, якое адпавядае фразеалагізму
бібікі біць. а) рабіць нешта на падумаўшы; б) кланяцца каму-небудзь; в) быць пільным, уважлівым; г) марнаваць час, гультаяваць; д) перамагчы каго-небудзь.
25. Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з
канчаткамі – аце, - яце ў форме 2-ой асобы мн.ліку цяперашняга часу: а) касіць; б) біць; в) плыць; г) ляпіць; д) несці;
е) весці.
26. Адзначце правільны разбор слова па саставу а) налад-жан-ым; б) на-лад-ж-ан-ым; в)
на-ладж-а-н-ым; г) на-ладж-ан-ым.
27. Адзначце деепрыметныя словазлучэнні: а) дрымучы лес; б) дрыжачыя рукі; в) пяшчотныя
рукі; г) накормленае дзіця; д) разумнае дзіця.
28. Адзначце дзеепрыслоўі закончанага трывання а) увайшоўшы ў лес; б) усцілаючы зямлю; в)
уключыўшы святло; г) чытаючы раман; д) лежачы на спіне.
29. Перакласці тэкст на беларускую мову. Уже сейчас в школе на
уроках, и на собраниях вам неоднократно приходилось выступать перед товарищами
с различными сообщениями и докладами. Вспомните: всегда ли удачным были ваши
выступления? Всегда
ли удавалось вам донести до слушателей
то, что вы хотели им сообщить, увлечь их своим выступлением?
30. Дом, у якім я жыву (Міні-сачыненне).
| |
Просмотров: 5287 | |
Всего комментариев: 0 | |