Среда
23.07.2025
16:10
"Слова наша роднае..."
  • Галоўная
  • Уваход
  • Рэгістрацыя
  • RSS
Приветствую Вас, Гость
Меню сайта
  • Нарматыўная база
  • У дапамогу настаўніку
  • У дапамогу вучням
  • Наша творчасць
  • Электронныя сродкі навучання
  • Форум
  • Гостевая книга
  • Адваротная сувязь
Форма входа
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [6]
Рыхтуемся да алімпіяды [28]
Карткі-памяткі [15]
Слоўнікавыя дыктанты [10]
Наша творчасць [11]
У дапамогу настаўніку [0]
Апытванне
Оцените мой сайт
Результаты | Архив опросов
Всего ответов: 185
Нашы спасылкі

Министерство образования Республики Беларусь

  • Новости Витебска и Витебской области

  • Официальный сайт отдела образования Телефонный справочник
    Белорусская ассоциация "Конкурс"
  • Главная » Статьи » Рыхтуемся да алімпіяды

    Алімпіядныя заданні,VІ клас

    Школьная алімпіяда  па беларускай мове для вучняў 6 класа

     

    1. Які запіс перадае правільнае гучанне  слова дзядзька?

    а) [д’яд’ка] ; б) [дз’атха] ; в) [д’ад’ка] ; г) [дз’ац’ка]; д) [дз’адз’ка].

     

    2. Знайдзіце месца дзеялосвам:

    1) свішча; 2) вые; 3) звіслі – у паэтычных радках Я.Коласа.

    Нізка... над зямлёю

    хмары снегавыя,

    ... вецер за сцяною,

    У коміне...

     

    3. Колькі памялак дапусцілі героі верша. Эдзі Агняцвет "Грамацеі”?

    Саня – першы грамацей,

    А за ім ідзе Мацвей.

    Саня піша:

    "Ровна ў восім

    На футбол з’евіцьца просім”

    -Непісьменная аб’ява,

    Класу нашаму – няслава

    Раззлаваўся грамацей.

    Перапісвае Мацвей:

    "У нідзелю роўна щ восем

    На футбол з’явіца просям”

    -І куды вы ўсе глядзелі?

    Не ў "нідзелю”,

    А ў "недзелю”,

    Хомка – трэці грамацей –

    Напісаў яшчэ прасцей.

    Цэлы стол паперы чыстай

    Сажавалі футбалісты

    а) 6; б) 7; в) 9; г) 8; д) 10.

     

    4. Дадзены словы:

    а) абруч; 2) дачка; з) адзінацаць; 4) крапіва; 5) стары; 6) белізна; 7) няўмаля;

    8) ручнік; д) акраец; 10) крыніца. У якіх словах правільна пастаўлены націскі?
    а) 1,3,5,7,9; б) 4,6,7,8,10; в) 1,2,5,7,8; г) 1,2,4,6,9; д) 2,3,5,6,10.

     

    5. Укажыце, дзе правільна пазначаны марфемы ў слове ручаіна?

    а) руча-ін-а;         б) ру-чаін-а;         в) руча-ін-а;         г) руча-і-н-а;

    д) ручаі-н-а.

     

    6. Якога слова не хапае ў паэтычным радку Д.Бічэль-Загнетавай?

    Лёгкія сняжынкі ў цішы

    Долу Апускаюцца...

    а) хутка;     б) імгненна;         в) баязліва;          г) нясмела;   д) павольна.

     

    7. У якіх слова прыстаўка заканчваецца на с?

    1) ра...казаць; 2) ра...мова; 3) ра...губіцца; 4) ра..шпіліць; 5) ра...чыніць; 

    6) ра...гневацца.

    а) 1,2,4; б) 2,4,5; в) 3,5,6; г) 2,3,6; д) 1,3,5.

     

     

    8. У якіх словах трэба ўпісаць літару ў?

    1) жа..рук; 2) не..забаве; 3) кло..н; 4) па...за; 5) рады...с; 6) а..дыторыя.

    а) 1,2,5; б) 2,4,6; в) 3,5,6; г) 1,2,4; д) 1,3,6.

     

    9. Вызнеачце, у якіх словазлучэннях галоўным словам з’яўляецца назоўнік?

    1) ведаў адказы; 2) імкненне да ведаў; 3) добры настрой; 4) некуды збег;            5) драўлянае била; 6) моцна біла.

    а) 2,3,5; б) 1,2,4; в) 2,4,5; г) 1,3,5; д) 2,3,4.

     

    10. Закончыце праказку "будзе і на крапіву...”

    а) ураджай; б) насенне; в) мошак; г) мароз; д) продаж.

     

    11. У якіх словах спалучэнне дж, дз абазначае два гукі?

    1) дзядзя; 2) падзівіцца; 3) падзелены; 4) подвіг; 5) аджыць; 6) адзенне.

    а) 1,5; б) 2,6; в) 3,5; г) 2,4; д) 4,6.

     

    12. У якіх словазлучэннях парушаны марфалагічныя нормы беларускай мовы?

    1) гарачая кава; 2) моцная боль; 3) вялікі гусь; 4) спелы яблык; 5) смачны пюрэ; б) новы фільм.

    а) 1,2,5; б) 1,3,4; в) 2,3,5; г) 2,4,5; д) 3,4,5.

     

    13. Дадзены словы:

    1) миля; 2) барэль; 3) метр; 4) літр; 5) сажань.

    Якія з іх абазначаюць меру ёмкасці?

    а) 1,2; б) 3,4; в) 4,5; г) 2,4; д) 3,5.

     

    14.Якія галосныя літары неабходна ўставіць замест кропак у слове н...п...рст...к? Гэта назва абазначае металічны каўпачок, які надзяваецца на палец пры шыцці для засцярогі ад уколу.

    а) а,а,а; б) а,э,а; в) а,ё,а; г) а,о,а; д) е,э,а.

     

    15. Колькі памылак дапушчана ў сказе? Снех рыпіць і асідае пат цяшкімі крокамі.

    а) няма памылак;  б) 2; в) 4; г) 3; д) 5.

     

    16. Укажыце, дзе правільна пазначаны марфемы ў слове пагалоска?

    а) па-га-лоск-а; б) пагалос-к-а; в) па-галоск-а; г) пагалос-к-а; д) па-галос-к-а.

    17. Вызначце, у якіх словазлучэннях дапушчана памылка?

    1) даччыно паліто; 1) Мішаў сшытак; 3) вавёрчына знаходка; 4) Коласавы словы; 5) Братаў успамін.

    а) 1,3; б) 2,4; в) 4,6; г) 1,4; д) 2,6.

     

     

    18. Які раздзел мовазнаўства вывучае фанемы?

    а) фенетыка; б) фаналогія; в) фразеалогія; г) арфаграфія; д) тэрміналогія.

     

    19. Як можна перакласці з рускай на беларускую мову сказ "Дождь моросит”. Выберыце правільныя варыянты:

    1) дождж мігціць; 2) дождж дрыжыць; 3) дождж імжыць; 4) дождж струменіць; 5) дождж імгліць

     

    20. Вызначыць стыль і тып тэксту.

    Стары чалавек заўсёды хадзіў адзеты ў паношанае цёмнае паліто, на яго быццам  караткаватае, з цёплым каўняром. У яго была зусім сівая,  маленькая, нізка падстрыжаная бародка, і такія ж сівыя выбіваліся з-пад суконнай шапкі валасы каля вушак. Лоб яго быў высокі, нос арліны, і вочы, нягледзячы на старасць, ясныя. Відаць было, што ён ад старасці не вельмі ўжо моцны, але ў паходцы яго, і ў выразе твару было нешта цвёрдае.

    а) навуковы, апісанне; б) навуковы, апавяданне; в) мастацкі, апавяданне;

    г) мастацкі, апісанне.

     

     

     

     

     

     

     

     

     

    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5
    Категория: Рыхтуемся да алімпіяды | Добавил: Натали (24.01.2014)
    Просмотров: 11003 | Рейтинг: 4.3/3
    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]
    Copyright MyCorp © 2025
    Создать бесплатный сайт с uCoz