Воскресенье
27.07.2025
04:12
"Слова наша роднае..."
  • Галоўная
  • Уваход
  • Рэгістрацыя
  • RSS
Приветствую Вас, Гость
Меню сайта
  • Нарматыўная база
  • У дапамогу настаўніку
  • У дапамогу вучням
  • Наша творчасць
  • Электронныя сродкі навучання
  • Форум
  • Гостевая книга
  • Адваротная сувязь
Форма входа
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [6]
Рыхтуемся да алімпіяды [28]
Карткі-памяткі [15]
Слоўнікавыя дыктанты [10]
Наша творчасць [11]
У дапамогу настаўніку [0]
Апытванне
Оцените мой сайт
Результаты | Архив опросов
Всего ответов: 185
Нашы спасылкі

Министерство образования Республики Беларусь

  • Новости Витебска и Витебской области

  • Официальный сайт отдела образования Телефонный справочник
    Белорусская ассоциация "Конкурс"
  • Главная » Статьи » Рыхтуемся да алімпіяды

    Алімпіядныя заданні,V клас

    ЗАДАННІ ПЕРШАГА ЭТАПУ АБЛАСНОЙ АЛІМПІЯДЫ
                                  ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ

                                             5 КЛАС

                                     2009 -2010 навуч. год

     

    Заданне 1.Спішыце, падзяляючы тэкст на сказы. У канцы сказаў пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Знайдзіце сказ са звароткам, пастаўце знакі прыпынку.

     Вясна непрыкметна перайшла ў лета дні паплылі над зямлёй светлыя і сонечныя нагрэтая за вясну зямля набірала сілу зеляніна на ёй расла і шырылася жыта выйшла ў колас месцамі з’явіліся пяшчотныя каласкі з прыўзнятымі вусікамі зазелянелі ячмяні і аўсы дары сонейка зямлі сваё святло і цеплыню

                                                          Максімальная колькасць балаў – 5 б.

     

    Заданне 2.Устаўце прапушчаныя літары.

    Б…логія, д…фрагма, п…яніна, пер…дыка, б…графія, д…гностыка.

                                                         Максімальная колькасць балаў – 3 б.

                                                         За правільна напісанае слова – 0,5 б.

     

    Заданне 3. Запішыце словы па-беларуску.

    Инженер, легенда, канцелярия, сержант, яблоко, сердце, церемония, медвежата.

                                                         Максімальная колькасць балаў – 4 б.

                                                         За правільна напісанае слова – 0,5 б.

     

    Заданне 4. Прачытайце. Выпішыце сказ, які адпавядае намаляванай ніжэй схеме.

    А) Пад вечар неба зацягнулі цяжкія хмары.

    Б) Разгуляўся вецер.

    В) Зламаў на полі дуплаваты разгалісты дуб, вывернуў з каранямі высачэзную ліпу.

    Г) Пайшоў спорны халодны дождж

     

    _._._._.   _ _ _ _   ________                      ________  .

                                 ________

                                                                      

                                                            Правільны адказ – 2 б.

     

    Заданне 5. Запоўніце табліцу.

    Пішам

    Вымаўляем

    Футбол

     

    След

     

    Пяю

     

    Ясень

     

                                                                  Максімальная колькасць балаў – 4 б.

                                                                  1 правільны адказ – 1 б.

     

     

     

    Заданне 6. Падбярыце беларускія адпаведнікі да запазычаных слоў:

    Антракт  - …, афіша - …, дыскусія - …, аргумент - …, бар’ер -…, аналогія -….

                                                                     Максімальная колькасць балаў – 3 б.

                                                                     1 правільны адказ – 0,5 б.

    Заданне 7.Складзіце па два сказы з наступнымі амонімамі.

    Лісічка – лісічка, насып – насып

                                                                     Максімальная колькасць балаў – 4 б.

                                                                     1 сказ – 1 б.

    Заданне 8. Дапішыце беларускія прымаўкі:

    1.      Рыхтуй летам сані, а ….

    2.       Жураўлі ляцяць высока -  ….

    3.      Хто полю годзіць, у таго …

    4.      Дарагая тая хатка, дзе …

    5.      На чужой старане і …   

                                                                              Максімальная колькасць балаў – 5 б.

                                                                              1 правільны адказ – 1 б.

     

     

     

                   Максімальная колькасць балаў  за ўсе заданні – 30 балаў = 100%  

     

     

                                                  АДКАЗЫ

     

                                                   5 клас

    1. Вясна непрыкметна перайшла ў лета. Дні паплылі над зямлёй светлыя і сонечныя.Нагрэтая за вясну зямля набірала сілу. Зеляніна на ёй расла і шырылася. Жыта выйшла ў колас. Месцамі з’явіліся пяшчотныя каласкі з прыўзнятымі вусікамі. Зазелянелі ячмені і аўсы. Дары, сонейка, зямлі сваё святло і цеплыню!

     

    2. Біялогія, дыяфрагма, піяніна, перыёдыка, біяграфія, дыягностыка.

     

    3. Інжынер, легенда, канцылярыя, сяржант, яблык, сэрца, цырымонія, медзведзяняты.

     

    4. а) Пад вечар неба зацягнулі цяжкія хмары.

     

    5. [фудбол], [с’л’эт ],  [п’ай’у], [й’ас’эн’]

     

    6. Антракт – перапынак, афіша – аб’ява, дыскусія – спрэчка, аргумент – доказ, бар’ер –перашкода, аналогія – падабенства.

     

    8.      Рыхтуй летам сані, а зімой – калёсы.

    Жураўлі ляцяць высока – зіма яшчэ далёка.

    Хто полю годзіць, у таго ніва родзіць.

    Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.

    На чужой старане і на печы холадна.

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

     

    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5
    Категория: Рыхтуемся да алімпіяды | Добавил: Натали (24.01.2014)
    Просмотров: 12781 | Рейтинг: 3.7/3
    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]
    Copyright MyCorp © 2025
    Создать бесплатный сайт с uCoz