Понедельник
14.07.2025
23:55
"Слова наша роднае..."
  • Галоўная
  • Уваход
  • Рэгістрацыя
  • RSS
Приветствую Вас, Гость
Меню сайта
  • Нарматыўная база
  • У дапамогу настаўніку
  • У дапамогу вучням
  • Наша творчасць
  • Электронныя сродкі навучання
  • Форум
  • Гостевая книга
  • Адваротная сувязь
Форма входа
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [6]
Рыхтуемся да алімпіяды [28]
Карткі-памяткі [15]
Слоўнікавыя дыктанты [10]
Наша творчасць [11]
У дапамогу настаўніку [0]
Апытванне
Оцените мой сайт
Результаты | Архив опросов
Всего ответов: 185
Нашы спасылкі

Министерство образования Республики Беларусь

  • Новости Витебска и Витебской области

  • Официальный сайт отдела образования Телефонный справочник
    Белорусская ассоциация "Конкурс"
  • Главная » Статьи » Рыхтуемся да алімпіяды

    Алімпіядныя заданні, V клас

    Школьная алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класа

     

    1 Каго мы называем беларускім першадрукаром?

    а) Сымона Буднага; б) Францішка Багушэвіча; в) Міколу Гусоўскага;                  г) Францыска Скарыну; д) Янку Купалу.

     

    2. Колькі ў беларускай мове галосных літар?

    а) 6; б) 8; г) 10; д) 9.

     

    3. Дадзены словы:

    1) дзень; 2) хадзіў; 3) бацька; 4) дожджык; 5) джала.

    якія словы маюць пяць гукаў?

    а) 1,2; б) 3,5; в) 2,3; г) 4,5; д) 2,5.

     

    4. Якія літары напішаце пасля т,д?

    а) ё,о,ы; б) ы,і,ь; в) ы,о,я; г) і,я,у; д) н,о,у.

     

    5. Які назоўнік не адносіцца да мужчынскага роду?

    а) заяц, б) певень; в)гусь; г) індык; д)конь.

     

    6. У якіх словах напішаце апостраф?

    1) п..яўка; 2) батал..ен; 3) ад...езд; 4) здароў...е; 5) надвор...е.

    а) 1,3,5; б) 1,2,3; в) 2,3,4; г) 3,4,5; д) 1,4,5.

     

    7. У якім слове колькасць гукаў у два разы большая за колькасць літар?

    1) яма; 2) судзя; 3) дзень; в)ей; д) яе.

     

    8. Што адгукваецца, але не паказваецца?

    а) магнітафон; б) вецер; в) радыёпрыёмнік; г)рэха.

     

    9. Які назоўнік ужываецца ў беларускай мове толькі ў множным ліку?

    а) часопісы; б) сталы; в) вочы; г) акуляры; д) сцены.

     

    10. Дадзены слоы:

    1) б...розка; 2) б..рвяно; з) с...кера; 4) м...даль; 5) гл...дач.

    У якіх словах трэба ўставіць літару я?

     

    11. Якое слова з прыведзеных не змяняецца?

    а) свой; б) шкло; в) вельмі; г) прыветны; д) пазнаць.

     

    12. Закончыце прымоўку "не той сябра, хто мёдам мажа, а той...”

    а) хто маслам мажа;

    б) хто анекдоты кажа;

    в) хто праўду кажа;

    г) хто варэннем мажа.

     

     

    13. Як у народзе кажуць?

    а) Туман губляе снег.

    б) Туман ліквідуе снег.

    в) Тумана хавае снег.

    г) Туман з’ядае снег.

    д) туман выбельвае снег.

     

    14. Як правільна перакласці прыказку з рускай на беларускую мову "адзін с сошкой, а семеро с ложкой”?

    а) не перакладаецца;

    б) якое карэнне, такое і насенне;

    в) сямёра аднаго не чакаюць;

    г) адзін горбіцца, а сто корміцца;

    д) на языку мядок, а на сэрцы лядок.

     

    15. Колькі імён можна знайсці ў слове цаліна, не перастаўляючы ніводнай літары?

    а) 2; б) 4; в) 3; г) 0; д) 1.

     

    16. Запішыце словы, якія вымаўляюцца

     [л’ом] ,  [с’н’эх] , [с’ацэ] , [йэхац’] .

     

    17. Падбярыце да слоўз водар, звір , нашчадак, нацянькі, сурвэтка рускія адпаведнікі.

     

    18. Якія словы маюць прыстоўкі:

    а) ажыць; 2) акіян; 3) адужаць; г) акула; 5) акідаць.

    а) 1,2,3; б) 1,3,5; в) 2,3,4; г) 3,4,5; д) 1,2,4.

     

    19. Які са сказаў з’яўляецца пабуджальным?

    1. Вырастайце, дзеці, вялікія і аберагайце праз усё жыццё дружбу.

    2) Да чаго ж прыгожае гэтая вясновая раніцца!

    3) Што за дзіва такое?

    4. Лес расступіўся раптоўна і як бы выпхнуў мяне на луг.

    а) 2; б) 3; в) 4; г) 1.

     

    20. Да якого стылю належыць дадзены тэкст.

    Дарагія дзяўчаты і хлопцы!

    Вы марыце пра далёкія краіны, пра нязнаныя далёкія гарады, пра цудоўныя прасторы акіянаў і космасу. Юнацтва заўсёды імкнулася думкамі і сэрцам у далёкія далі. Але пройдзе час, і Вы зразумееце, што самая цудоўная краіна – тая зямля, дзе Вы жывяце цяпер, Ваш горад, Вашы вуліцы... Любіце зямлю, нашу слаўную беларускую зямлю, яе гарады і яе палі, яе лясы і рэкі.

    Любіце славу яе і душу яе – беларускую літаратуру, выдатныя кнігі, створаныя сынамі нашага народа (І.Мележ).

    1)мастацкі; 2) навуковы; 3) публіцыстычны; 4) афіцыйна-дзелавы; 5) гутарковы.

     1; б) 5; в) 3; г) 2; д) 4.


    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5
    Категория: Рыхтуемся да алімпіяды | Добавил: Натали (24.01.2014)
    Просмотров: 6827 | Рейтинг: 5.0/1
    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]
    Copyright MyCorp © 2025
    Создать бесплатный сайт с uCoz