Главная » Статьи » Рыхтуемся да алімпіяды |
Х клас Заданне 1. Выпішыце
пары рускіх і беларускіх слоў, у якіх націск падае на розныя склады. (Максімальная
колькасць балаў — 4.) Узор: за́ячий —
зае́чы. Занятость — занятасць, запаянный —
запаяны, звуковой — гукавы, обувщик — абутнік, прадедовский — прадзедаўскі,
преуменьшенный — пераменшаны, пригород — прыгарад. Заданне 2. Укажыце нумары характарыстык, уласцівых фразеалагізмам. (Максімальная
колькасць балаў — 4.)
Заданне 3. Запішыце 5 слоў, якія ўтвораны пры дапамозе суфіксаў -ік-/-ык- і маюць значэнне ‘назвы
навуковых дысцыплін, навуковых і грамадска-палітычных напрамкаў’. (Максімальная
колькасць балаў — 5.)
Заданне 4. Запоўніце табліцу, размеркаваўшы словы агнец, атаман, вяшчаць, кавун, крэўны,
кутас, нагайка, пэндзаль, сейм, улада, футра, юны па адпаведных групах запазычанай лексікі. (Максімальная колькасць
балаў — 6.)
Заданне 5. Запоўніце табліцу, падабраўшы да ніжэй
прыведзеных назоўнікаў беларускія адпаведнікі. (Максімальная колькасць
балаў — 8.) Облучок, часы, жмых, дышло, зябь, покров, дань,
жребий.
Заданне 6. Адзначце нумары дзеяслоўных пар, якія
выступаюць як суадносныя паводле катэгорыі трывання. Выбар патлумачце. (Максімальная колькасць балаў — 3; 0,5 — за пару; 2 — за
тлумачэнне.) 1) Класціся — легчы, 2) загадваць (кіраваць) — загадаць, 3) прадугледжваць —
перагледзець, 4) пісаць — распісаць, 5) браць — узяць. Заданне 7. Вызначце структурныя тыпы прыказак. (Максімальная колькасць балаў — 5.) 1) Усе бабры дабры, адно выдра — ліха яе
бяры. 2) Калі б ведаў, дзе павалішся, то абышоў бы. 3) Па дарозе ідучы, грыбоў
не набярэш. 4) Вольнаму воля, шалёнаму поле. 5) Дождж у пару што золата. Заданне 8. Вызначце, якім літаратуразнаўчым паняццям
адпавядаюць наступныя азначэнні. (Максімальная
колькасць балаў — 3.) А)
Невялікая «ка́зачка» павучальнага характару, у якой героямі выступаюць
прадстаўнікі жывёльнага свету, неадушаўлёныя прадметы, людзі. Гэтая забаўная
гісторыя алегарычнага вытлумачэння з’яўляецца ілюстрацыяй да вядомага жыццёвага
або маральнага правіла. Б)
Гэты верш узнік у старажытнай французскай паэзіі, назву яго звязваюць з «Раманам
пра Аляксандра Македонскага» (ХІІ ст.), які напісаны такім вершам. Пішацца ён
шасцістопным ямбам з цэзурай пасля трэцяй стапы. Радкі рыфмуюцца папарна,
раўнамерна чаргуюцца мужчынскія і жаночыя рыфмы. В)
Паходжанне тэрміна звязана з практыкай ранняга кнігадрукавання, дзе рыфмаваныя
радкі пазначаліся чырвонай фарбай, а нерыфмаваныя — звычайнай. Калі ва ўсім
вершы не было рыфмаў, ён друкаваўся звычайнай фарбай і называўся… (?) Заданне 9. Вызначце,
хто з пералічаных беларускіх пісьменнікаў з’яўляецца аўтарам прыведзенага
верша. Выбар абгрунтуйце. (Максімальная колькасць балаў — 4; 2
— за правільны адказ, 2 — за абгрунтаванне.) На усходзе неба грае Пераліўным блескам, Сыпле золата над гаем I над пералескам. Чуць-чуць дрогне, прыліецца Чырвань на усходзе — Гэта неба усміхнецца Людзям і прыродзе. Смех адказны, смех шчаслівы Ходзіць па пагорках. Час світання — час зычлівы... Гаснуць, нікнуць
зоркі. Шырай, шырай зараніца Разнімае крылле, Нібы пожар б’е крыніцай Там, на небасхіле. Сноп праменняў, пышна ўзняты, Сее бляск-чырвонцы — Гэта неба сцеле шаты На дарогу сонцу.
Над палямі мрок прарваўся, Па нізах расплыўся, Лес туманам заснаваўся, Луг расой абмыўся.
Агнявыя валаконцы Ткуцца ў шоўк чырвоны — Гэта хмаркі ладзяць сонцу I дзяньку кароны.
Як прыемна пахне збожжа! А вакол — спакойна! Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна!
I сабрала неба фарбы Колераў дзівосных... I дзе ёсць такія скарбы Гожства,
сугалосся?! А) Янка Купала; Б) Цётка; В) Якуб Колас; Г) Максім Багдановіч. Заданне 10. Ніжэй прыводзіцца арыгінальны
тэкст класічнай рускай літаратуры і яго пераклад на беларускую мову. У асобных
радках перакладу зроблены пропускі. Пастарайцеся ўзнавіць версію перакладчыка і
/ або прапанаваць уласную. Пры стварэнні ўласнага варыянта (варыянтаў) дазваляецца
поўнасцю змяняць радок, у якім ёсць пропуск, галоўнае — захаваць мастацкую
цэласнасць твора. (Максімальная колькасць
балаў — 6; па 2 балы за кожны адпаведны варыянт.)
Даведкі Заданне 1: за́нятость — заня́тасць, запа́янный — запая́ны,
обувщи́к — абу́тнік, праде́довский — пра́дзедаўскі. Заданне 2: 1, 2, 6, 7. Заданне 3 (варыянты магчымых адказаў): педагогіка, дыпламатыка, семантыка,
энергетыка, раманістыка… Заданне 4
Заданне
5
Заданне 6: 1 (класціся
— легчы) і 5 (браць — узяць). Каментарый. Толькі гэтыя дзве пары дзеясловаў указваюць на абмежаванне дзеяння,
яго выніковасць (закончанае трыванне),
што чаргуецца з працягласцю, працяканнем, паўтаральнасцю дзеяння (незакончанае трыванне) у межах аднаго
лексічнага значэння. У
парах загадваць (кіраваць) — загадаць, прадугледжваць
— перагледзець, пісаць — распісаць
адрозненне ў трыванні суправаджаецца адрозненнем у лексічным значэнні
дзеясловаў. Што пярэчыць выбару гэтых пар дзеясловаў як суадносных паводле
катэгорыі трывання. Заданне 7: 1. Складаназлучаны сказ з супраціўнымі адносінамі
паміж часткамі. 2. Складаназалежны з паслядоўным падпарадкаваннем
даданай часткі ўмовы і дапаўняльнай часткай. 3. Аднасастаўны абагульнена-асабовы сказ, ускладнены адасобленай
акалічнасцю. 4. Складаны бяззлучнікавы сказ з супастаўляльнымі адносінамі. 5. Просты развіты няўскладнены сказ. Заданне
8: А) байка; Б) александрыйскі верш; В) белым. Заданне 9.
Аўтарам верша «Усход сонца» з’яўляецца ЯКУБ КОЛАС. Каментарый. Уважлівае прачытанне твора падказвае наступныя аргументы, якія можна
выкарыстаць як абгрунтаванне прыналежнасці верша менавіта Якубу Коласу: народны
пясняр стварыў абагульнены нацыянальны краявід, але напоўнены самымі
разнастайнымі рэалістычнымі падрабязнасцямі і матывамі. Сярод іх небу
адводзіцца важная роля. Гэта ўвасабленне прастору, бязмежжа, свабоды... Адсюль
параўнанні, эпітэты, метафары: «неба грае пераліўным блескам», «неба усміхнецца»,
«неба сцеле шаты»... Якуб Колас — віртуоз гукапісу і малявання словам. Эстэтыка
колеру і паэтыка гуку вызначальныя ў яго пейзажных вершах. І ў вершы «Усход
сонца» мастак слова праз колер паказаў, якія тоіць у сабе родная прырода
дзівосна-чароўныя «скарбы гожства, сугалосся». А колькі фантазіі, пісьменніцкага майстэрства ўкладзена
ў вобразы, звязаныя з сонцам. Сярод іх няма звыклых, бляклых, з сонцам нязменна
спалучаецца золата: Сыпле
золата над гаем I над пералескам. Найбольш
падрабязныя малюнкі ўсходу сонца — Якуба Коласа любімай пары сутак — і ўвогуле
самога сонца дадзены ў паэмах. Заданне
10 Начавала хмарка залатая На грудзях
аброву-велікана, І ў дарогу збегла
ўранні рана, Ведала, бакіт яе чакае;
Ды вільготны след пякуча стыне У аброва ў зморшчыне. Самотна Ён стаіць, задумаўся
журботна, Непачута плачучы ў пустыні. Пер. Рыгора Барадуліна. Водгук на мастацкі твор Лёс народа — Купала Каб
заткнуць пагарджанаму люду раты, У
турэмшчыкаў рук не хапала. Сумным
плачам жалейкі прарэзаўся ты, Боль
народа — Купала. Песня
тая, што спела пакутна ў душы, Думнай
долі сваёй не праспала. Пракаціўся,
як гром перуновы ў цішы, Крык
народа — Купала. Свет
пытаў у здзіўленні: —
А хто там ідзе? З
воч заслона туману апала. Вырастаў
упярэймы спрадвечнай бядзе Меч
народа — Купала. У
граніт берагоў біў маланкавы ўздым Хвалі
той, што, як гнеў, закіпала. Дол
і высь абручыліся з імем тваім, Лёс
народа — Купала. Каб
заўжды ты ўпрыгожваў сабою зямлю, Каб
віхура цябе не шчапала, Я
любоўю сыноўняй цябе атулю, Сад
народа — Купала. Сёння
зноў на вялікай штодзённай сяўбе Слова-зерне,
што ў сэрцы запала. Мы
нясём пакаленням наступным цябе, Скарб
народа — Купала. Пятрусь Макаль. | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Просмотров: 4995 | |
Всего комментариев: 0 | |