Вторник
22.07.2025
03:35
"Слова наша роднае..."
  • Галоўная
  • Уваход
  • Рэгістрацыя
  • RSS
Приветствую Вас, Гость
Меню сайта
  • Нарматыўная база
  • У дапамогу настаўніку
  • У дапамогу вучням
  • Наша творчасць
  • Электронныя сродкі навучання
  • Форум
  • Гостевая книга
  • Адваротная сувязь
Форма входа
Катэгорыі раздзела
Артыкулы [6]
Рыхтуемся да алімпіяды [28]
Карткі-памяткі [15]
Слоўнікавыя дыктанты [10]
Наша творчасць [11]
У дапамогу настаўніку [0]
Апытванне
Оцените мой сайт
Результаты | Архив опросов
Всего ответов: 185
Нашы спасылкі

Министерство образования Республики Беларусь

  • Новости Витебска и Витебской области

  • Официальный сайт отдела образования Телефонный справочник
    Белорусская ассоциация "Конкурс"
  • Главная » Статьи » Рыхтуемся да алімпіяды

    Алімпіядныя заданні

    Алімпіядныя заданні для 7 класа

       

      1. Тэкст для дыктоўкі

    Слова пра настаўніка

      

       Вось і скончылася лета, і школьны званок зноў паклікаў цябе на заняткі.

       Вучоба  праца нялёгкая. Яна раскрывае табе таямніцы жыцця, вядзе ў новы, нязведаны свет. І кім бы ты ні стаў, вялікая заслуга ў гэтым настаўніка. Гэта ён сваёй цярплівай, на-стойлівай працай памагае табе выбраць шлях у жыцці.

       Каб вучыць цябе, настаўніку трэба шмат ведаць. Вечарам ты засынаеш салодкім сном, а ў акне твайго настаўніка яшчэ доўга гарыць святло. Ён сядзіць над канспектамі, правярае твае сшыткі, думае пра заўтрашнюю сустрэчу з табою. (85 слоў)

                                                                                                                   (З часопіса "Вясёлка”)

     

      2. Якім стылем карыстаюцца пры напісанні артыкулаў?


       а) мастацкім;

       б) афіцыйна-дзелавым;

       в) навуковым;

       г) публіцыстычным;

       д) размоўным.


     

     3. Знайдзіце, у якім радку правільна выпісаны пераходныя дзеясловы разам з назоўнікамі.

       а) скончылася лета, паклікаў цябе;

       б) раскрывае таямніцы, правярае сшыткі;

       в) вядзе ў свет, памагае працай;

       г) засынаеш сном, думае пра сустрэчу.

     

     4. Укажыце правільную фанетычную транскрыпцыю слоў сядзіць і гарыць:

      


       а) [с’ядз’іць], [гарыц’];

       б) [с’адзіць], [гарыць];

       в) [с’адз’іц’], [гарыц’];

       г) [с’адзіц’], [гарыц’].


     

      5. Запішыце словы па-беларуску:

       озеро, внук, наука, материал, биография, берёзка, судья, урожай, жизнь, пауза, здоровье, аквариум, театр, семья, медь, ограда, железо.

     

      6. Знайдзіце, у якім радку правільна падабраны сінонімы да дзеясловаў думае, гарыць:

      


       а) кумекае, ззяе;

       б) петрыць, зіхаціць;

       в) разважае, хліпае;

       г) мысліць, палае.


     

     7. У дадзеным тэксце прапушчана палова сказаў, паспрабуйце дапісаць, каб атрымаўся яркі, цікавы, з паслядоўным і лагічным выкладаннем тэкст.

     

    Малюнак ранняй восені

       Часамі днём позняга лета пачынае хмурнець дзень. ___________________. Лёгкая плынь ветру зноў заціхае, і дзень зноў зіхаціць сонцам. __________________. У поўнай сіле сваёй цвітуць кветкі і трава адрастае пасля касы. ______________________. К вечару пакідае зві-нець неабдымная шырыня летняга дня, і кладзецца цішыня на зямлю. _________________. Жоўты лісток з бярозы ляжыць у траве. ____________________. Такім прывабным здаецца верас.____________________. Такое вялікае шчасце ў душы бачыць траву і дрэвы, сіратлі-вы куст шыпшыны і вершаліну высокай хвоі. ______________________.

    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5
    Категория: Рыхтуемся да алімпіяды | Добавил: Натали (24.01.2014)
    Просмотров: 1131 | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]
    Copyright MyCorp © 2025
    Создать бесплатный сайт с uCoz