Главная » Статьи » Рыхтуемся да алімпіяды |
КОМПЛЕКСНАЯ РАБОТА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ (матэрыялы для аналізу і падрыхтоўкі) ІХ клас Заданне 1. Знайдзіце ў
кожнай пары радкоў з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» розныя словы, якія
складаюцца з адных і тых жа гукаў. (Максімальная колькасць балаў — 3.)
Заданне 2. Выпішыце пары рускіх і беларускіх
слоў, у якіх націск падае на розныя склады. (Максімальная колькасць балаў — 4.) Узор: за́ячий —
зае́чы. Баловать — балаваць, вымерзший —
вымерзлы, малый — малы, ослабление — паслабленне, переизданный — перавыданы,
удить — вудзіць, усы — вусы. Заданне 3. Укажыце нумары характарыстык,
уласцівых сінонімам. (Максімальная колькасць балаў — 4.) 1) Адрозніваюцца націскам; 2) выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю; 3) могуць быць рознага паходжання; 4) паходзяць з грэчаскай мовы; 5) здольныя ўтвараць рады; 6) выконваюць сэнсаадрознівальную функцыю; 7) маюць розную часцінамоўную прыналежнасць. Заданне 4. Запішыце 5
слоў, якія ўтвораны пры дапамозе суфіксаў -іх-/-ых-
і маюць значэнне ‘найменні самак жывёл і птушак’. (Максімальная
колькасць балаў — 5.)
Заданне 5. Запоўніце табліцу, размеркаваўшы словы батэрфляй, бейсбол, гравюра, гросмайстар,
джаз, джунглі, дызель, камюніке, картэж, ландшафт, медальён, паштамт па адпаведных групах запазычанай
лексікі. (Максімальная колькасць балаў — 6; 0,5 бала за кожнае правільна вызначанае
слова.)
Заданне 6. Запоўніце
пропускі ў табліцы. Запішыце індывідуальнае значэнне зыходных фразеалагізмаў. (Максімальная
колькасць балаў — 5.)
Заданне 7. Вызначце тып даданых частак
складаназалежных сказаў. Укажыце, што выступае сродкам сувязі паміж даданай і
галоўнай часткамі (злучнік ці злучальнае слова). (Максімальная колькасць
балаў — 6; 1 бал — за тып сказа, 0,5
— за сродак сувязі.) 1)
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! (Ф. Багушэвіч). 2)
Якая справа, такая і слава (Прыказка). 3) Ніякая навука не дае агню вачам і жывога румянцу
шчокам, калі халодная душа дрэмле ў прамоўцы (М. Кашанскі). 4) Сапраўдным настаўнікам можа быць толькі чалавек, які самаахвярна
аддае душэўныя багацці і веды людзям (Паводле В. Віткі). Заданне 8. Запішыце, якім літаратуразнаўчым паняццям адпавядаюць наступныя азначэнні. (Максімальная колькасць балаў —
3.) А)
Невялікая «ка́зачка» павучальнага характару, у якой героямі выступаюць
прадстаўнікі жывёльнага свету, неадушаўлёныя прадметы, людзі. Гэтая забаўная
гісторыя алегарычнага вытлумачэння з’яўляецца ілюстрацыяй да вядомага жыццёвага
або маральнага правіла. Б)
Гэтыя вершы можна не толькі чытаць, але і разглядваць, як разглядваюць будынак
або карціну. Менавіта Сімяон Полацкі «маляваў» такія вершы. В)
Найстаражытнейшы жанр драматычнай літаратуры. Бярэ пачатак у антычных абрадах,
звязаных з культам бога вінаградарства і віна Дыяніса, які выяўляўся ў вобразе
сатыра з невялікімі рожкамі і барадой. У часе рытуальнага прадстаўлення ў
ахвяру Дыянісу прыносілі казла — адсюль і назва. Заданне 9. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх паэтаў
з’яўляецца аўтарам прыведзенага верша. Выбар абгрунтуйце. (Максімальная колькасць
балаў — 6; 2 — за правільны адказ, 4 — за абгрунтаванне.) Светлыя хмаркі — дзеткі прастору — Ціха
па небе плывуць. Ім незнаёмы слёзы і гора, Смутак
і жаль іх не рвуць.
Ціха і згодна ідуць, небажаткі, Ўсюды
ім сцежкі ляжаць. Ясныя зоркі, быццам дзяўчаткі, Скрозь іх валокны глядзяць. Золатам сонца іх аблівае, Месяц
ім срэбра дарыць, Грозную песню ім гром напявае, Вецер
на крыллях імчыць.
Светлыя хмаркі, рунь залатая, Дум
небясоў чарада! Вам незнаёма нядоля людская, Клопат,
згрызоты, нуда.
Стэп неаглядны, шыр нелюдзіма, Вольнае
царства вятроў, — Там вашы сцежкі, там і радзіма, Дзеткі
блакітных стэпоў!
Станьце ж вы, хмаркі, над рубяжамі Нашых
палеткаў, шнуроў, Ў сэрца людское закіньце з дажджамі Думкі іх верных сыноў. А) Янка Купала; Б) Цётка; В) Якуб Колас; Г) Максім Багдановіч. Заданне 10. Ніжэй
прыводзіцца арыгінальны тэкст класічнай рускай літаратуры і яго пераклад на
беларускую мову. У асобных радках перакладу зроблены пропускі. Пастарайцеся
ўзнавіць версію перакладчыка і / або прапанаваць уласную. Пры стварэнні
ўласнага варыянта (варыянтаў) дазваляецца поўнасцю змяняць радок, у якім ёсць
пропуск, галоўнае — захаваць мастацкую цэласнасць твора. (Максімальная колькасць балаў — 6; па 2 балы за кожны
адпаведны варыянт.)
Даведкі Заданне 1: 1) вароны [вароны] — норавы [норавы];
2) многа [многа] — гоман [гоман]; 3) нос [нос] — сон [сон]. Каментарый. Прыведзеныя
словы, як паказвае транскрыпцыя, складаюцца з адных і тых жа гукаў. Адрозненне —
у паслядоўнасці гэтых гукаў. Заданне 2: балова́ть — ба́лаваць, ма́лый
— малы́, уди́ть — ву́дзіць, усы́ — ву́сы. Заданне 3: 2, 3, 5, 6. Заданне 4: бусліха, жураўліха, вераб’іха, зубрыха, бабрыха… Заданне
5
Заданне 6
Заданне
7: 1) з даданай мэты, злучнік; 2) з даданай
выказнікавай, злучальнае слова; 3) з даданай умовы, злучнік; 4) з даданай
азначальнай, злучальнае слова. Заданне
8: А) байка; Б) фігурныя вершы; В) трагедыя (грэч. tragōdia літаральна азначае казліная песня, ад tragos —
казёл і ōdē — песня). Адсюль і назва. Заданне 9:
Аўтарам верша «Хмаркі» з’яўляецца ЯКУБ КОЛАС. Каментарый. Уважлівае прачытанне твора падказвае
наступныя аргументы, якія можна выкарыстаць як абгрунтаванне прыналежнасці
верша менавіта Якубу Коласу: вобраз хмарак — адзін з любімых вобразаў і
паэтычнай (у яго ёсць тры вершы пад адной назвай: «Хмары» (1907), «Хмаркі»
(напісаны ў Заданне
10 Сяброўка дзён маіх суровых, Галубка, ты, нібыта ў сне, Сярод глушы лясоў сасновых Даўно счакалася мяне. Ты пад акном сваёй хаціны Вартуеш час, нібыта страх, Марудзяць кожнае хвіліны Пруткі ў наморшчаных руках. І на забытыя вароты Глядзіш з маркотай у вачах; Сум, прадчуванні і турботы Кладуцца гнётам у грудзях. То мроіцца табе... Пер. Максіма Танка.
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Просмотров: 8609 | |
Всего комментариев: 0 | |