Главная » Статьи » Рыхтуемся да алімпіяды |
Заданне 1. Запішыце тэкст пад дыктоўку .Знайдзіце ў тэксце
аднасастаўны сказ ( сказы), выпішыце яго ( іх) і вызначце яго ( іх) від. Цудоўная раніца! Нядоўга думаючы, Альшэўскі падаўся да ракі. Яна
па-асенняму ціхая, з празрыстай вадой. Ля берага на дне можна ўбачыць самыя
драбнюткія каменьчыкі. На сярэдзіне вада цямнее, адбіваючы ў сабе нізкае шэрае
неба. Купкамі стажкоў застаўлены яшчэ зялёныя прырэчныя лугі. Пясчаныя пляжы
бязлюдныя.
( Паводле І. Навуменкі)
Максімальная колькасць балаў – 5 б. За дыктант – 3 б.
1 правільны сказ – 1б. Заданне 2. Пастаўце націск у словах. Наспех, блытаніна, упрысядкі, цэмент, супавы,
пурпур, выпадак, дасыта. Максімальная
колькасць балаў – 4 б.
1 правільнае слова – 0,5 б. Заданне 3. Якім членам сказа з’яўляецца інфінітыў?
Выпішыце яго і абазначце графічна. А) Пераплыць возера нялегка. Б) Дзеці любяць слухаць казкі. В) Прывычка чытаць мне прывіта з дзяцінства. Г) Дачнікі павезлі ў горад прадаваць садавіну і
агародніну.
Максімальная колькасць балаў – 2
б.
1 правільны адказ – 0.5 б. Заданне 4. Выпраўце, дзе трэба, памылкі ў словах. Песенька, кантрасны, цырымонія, рыферэндум,
фіалка, малінік, высакародны, сіневокі, французкі, дрывасек, браунінг, меньшы,
капусны, дзьмуць, гарацкі, міласэрдны.
Максімальная колькасць балаў – 5 б.
1 слова – 0,5 б. Заданне 5. Выправіць, дзе трэба маўленчыя і
граматычныя памылкі. Пайсці за грыбамі, хворы грыпам, падстрэліць трох
курапатак, зварыць варэнне з вішан, паўтара нормы, гасцінны Сочы, ліпа вышэй
бярозы, у пяці метрах ад дарогі.
Максімальная колькасць балаў – 3
б.
1 словазлучэнне – 0,5 б.
Заданне 6. Адзначце фразеалагізмы, якія
суадносяцца з прыслоўем. 1)
на адным дыханні; 2)
душа не прымае; 3)
данайскія дарункі; 4)
на шапачны разбор; 5)
стаць на крыло. Максімальная колькасць балаў -2 б. Заданне 7. Напішыце па- беларуску назвы ягад: Брусника- Земляника- Клубника- Малина- Смородина- Черника-
Максімальная колькасць балаў -3
б. 1
слова – 0,5 б.
Заданне 8. Ад
назоўнікаў у дужках утварыце прыметнікі, дапасуйце іх да прыведзеных назоўнікаў
і запішыце: ( старшыня) загад, (мядзведзь) бярлог, (настаўнік)
выступленне, (бабуля) пакой, (Валодзя) кнігі, (вавёрка) вочкі, (Купала) творы,
(сініца) гняздо, (Толя) часопіс, (Мікола) фарбы.
Максімальная колькасць балаў -5 б.
1 правільны адказ – 0,5 б. Заданне 9. Адзначце словы, якія пішуцца разам. А) Не…давяраць людзям. Б) Не …дапісаны радок. В) Не …засеянае жытам поле. Г) Мне не…здаровіццца. Д) Ня…выказаныя словы. Е) Не..асушанае балота. Ж) Не …напісанае мною сачыненне. З) Карціна не…намалявана. І) Не…куплены, а
зроблены сваімі рукамі. К) Бабуля пачала не…дабачваць.
Максімальная колькасць балаў –
5б. Заданне 10. Вызначце спосаб утварэння наступных слоў і іх
нумары ўпішыце ў адпаведную графу табліцы. 1)
адгалосак, 2) бель, 3) веславаць, 4) другаразраднік, 5)
дружбак, 6) залетась, 7) невысокі, 8) па-беларуску, 9) светлавалосы, 10)
чубаты. Спосабы словаўтварэння
Максімальная колькасць балаў -5
б.
За кожнае слова – 0,5 б.
Заданне 11. Выпішыце словы, у якіх вымаўленне
зычных не адпавядае напісанню, затранскрыбіруйце іх. Лёгкі, добры, носьбіт, карта,
грэбці, парта, медзь, стог, песня, згінуць, бязводны.
Максімальная колькасць балаў -6б. 1
слова – 1 б. Заданне 12. Адзначце нумары словазлучэнняў,
якія звязаны сувяззю дапасавання. 1)
шчырыя словы; 2)
чацвёрты паверх; 3)
словы ўдзячнасці; 4)
вельмі хутка 5)
нашы магчымасці; 6)
нечакана для ўсіх
За правільны адказ – 2б. ( калі не
ўказаны хоць адзін варыянт адказу або ўказаны лішні варыянт, за заданне -0 б. )
Заданне 13. Спішыце, выкарыстоўваючы тое слова з
дужак, якое адпавядае сэнсу сказа. 1.Пачуліся стрэлы, і напалоханае ( балоцістае,
балотнае) птаства разляцелася ва ўсе бакі. 2. З гэтым лесам звязана многа апавяданняў аб
страхах і розных (выпадах, выпадках). 3. Паветра стаяла ціхае, нібы налітае ў (глыбозны,
глыбінны) сасуд. 4. Ён практык, увішны ў рабоце, не меў ніколі (
драпежнай, драпежніцкай ) хцівасці.
Максімальная колькасць балаў – 4 б. Заданне 14. Назавіце імёны і прозвішчы
пісьменнікаў, якім належаць наступныя псеўданімы: Янка Купала – Якуб Колас- Кандрат Крапіва- Цётка- Максімальная колькасць балаў – 4 б. Заданне 15. Вызначце, пачаткам тэксту якога тыпу
маўлення могуць быць гэтыя словы. Дапішыце яшчэ некалькі сказаў, каб атрымаўся
тэкст гэтага ж тыпу.
Лепш не выкажаш радасці, болю
У адзіным, адным толькі слове,
Як на мове сваёй, роднай мове.
( А. Дзеружынскі) Максімальная
колькасць балаў -5 б. Максімальная
колькасць балаў за ўсе заданні – 60 б. = 100%
Адказы 1. Цудоўная раніца.( назыўны). Ля берага на дне можна ўбачыць самыя драбнюткія каменьчыкі.( безасабовы) 2.Наспех, блытаніна, упрысядкі, цэмент,супавы, пурпур,выпадак, дасыта. 3.а- дзейнік, б –выказнік, в- азначэнне, г – акалічнасць. 4. Кантрастны, рэферэндум, фіялка, маліннік, сінявокі, французскі,
браўнінг, меншы, гарадскі, міласэрны. 5. Пайсці ў грыбы, хворы на грып, падстрэліць тры курапаткі, зварыць
варэнне з вішань, паўтары нормы, гасцінны Сочы, ліпа вышэйшая за бярозу, за
пяць метраў ад дарогі. 6. 1,4 7. Брусніцы, суніцы, клубніцы, маліны, парэчкі, чарніцы. 8. Старшынёў загад, мядзведзеў бярлог, настаўнікава выступленне, бабулін
пакой, Валодзевы кнігі, вавёрчыны вочкі, Купалавы творы, сініцына гняздо, Толеў
часопіс, Міколавы фарбы. 9.Б, г, д,е, к 10.
11.Лёгкі, носьбіт, грэбці, медзь, стог, песня, 12. 1,2,5 13.1 - балотнае; 2 – выпадках; 3 – глыбозны; 4 – драпежніцкай. 14.Іван Луцэвіч, Канстанцін Міцкевіч, Кандрат Атраховіч, Алаіза Пашкевіч. 15. Тып – разважанне.
| |||||||||||||||||||||||||
Просмотров: 4990 | |
Всего комментариев: 0 | |