Главная » Статьи » Рыхтуемся да алімпіяды |
Заданне 1.
Вызначце, колькі літар і колькі гукаў у словах. Падкрэсліце ў словах
зацвярдзелыя гукі. Вераб’іны, вясёлка, канферансье, пад’язджаць,
сшытак, нясвіжскі. Максімальная
колькасць балаў – 3 б.
1 правільны адказ – 0,5 б.
Заданне 2. Устаўце прапушчаныя літары. Бл…ха, бр…во, в…домы, жані…ьба, перапі…чык,
п…сняр, р…монт, суб…седнік, …часце, экз…мпляр.
Максімальная колькасць балаў – 5
б.
За правільна напісанае слова – 0,5 б.
Заданне 3. Запішыце сказ па- беларуску. Зрабіце
сінтаксічны разбор сказа. Этой
весной снег в густых ельниках ещё
держался и в конце апреля, но в болотах всегда в это время бывает немного
теплее.
Максімальная колькасць
балаў – 4б.
Заданне 4. Напішыце па два прыклады слоў, якія
маюць наступную будову, і абазначце марфемы. а) прыстаўка – корань – канчатак; б) корань – суфікс – канчатак ; б) прыстаўка – корань – суфікс – суфікс –
канчатак.
Максімальная колькасць балаў – 6
б.
1 слова – 1 б.
Заданне 5. Вызначце род назоўнікаў, запішыце з імі
словазлучэнні. Боль, галубяня, камода, медаль, мазоль, палын,
сабака, салата, шаль, шынель.
Максімальная колькасць балаў – 5
б.
1 словазлучэнне – 0,5 б.
Заданне 6. Запішыце сказы ў такой паслядоўнасці,
каб атрымаўся тэкст.Пастаўце знакі
прыпынку ў набраным курсівам сказе. 1.Лес грэе і дровамі і
сценамі хат бароніць чалавека ў часы небяспекі. 2. З дрэва робяць , напрыклад,
мэблю і паперу. 3. Лес з даўніх часоў служыць чалавеку. 4. У лесе людзі
збіраюць грыбы і ягады. 5. Беражыце лес! 6.І заўсёды дае адпачынак для душы.
Максімальная колькасць балаў – 4 б. Заданне 7. Падбярыце да ўстарэлых слоў сінонімы з
сучаснай беларускай мовы. Прыдумайце і запішыце 2 сказы з устарэлымі
словамі. Лемантар -…, сеча -…, ланіта -…, нагалосак - …,
чало - …, вакацыі -…, чада -…, перст -…. Словы для
даведак: націск, лоб, буквар, бітва, дзіця, палец, канікулы, шчака.
Максімальная колькасць балаў – 6 б.
1 слова – 0,5 б. , 1 сказ – 1 б.
Заданне 8.Назаві творы, у якіх дзейнічаюць названыя літаратурныя героі,
і аўтараў гэтых твораў: Лёня
Саўчанка і Грыша Міхневіч – Серж,
Насця, Мішка – Марк,
Алена, чараўніца Аксіння -
Максімальная колькасць балаў – 3 б.
1 правільны адказ – 1б.
Максімальная
колькасць балаў за ўсе заданні – 36 б. = 100%
6 клас 1.Вераб’іны (8 літар, 9 гукаў),
вясёлка (7 літар, 7 гукаў), канферансье (11 літар, 11 гукаў),пад’язджаць (10
літар, 9 гукаў), сшытак ( 6 літар, 5 гукаў), нясвіжскі ( 9 літар, 8 гукаў).
2.Блыха, брыво, вядомы, жаніцьба,
перапісчык, пясняр, рамонт, субяседнік, шчасце, экземпляр.
3. Гэтай вясной снег у густых
ельніках яшчэ трымаўся і ў канцы красавіка, але ў балотах заўсёды ў гэты час (
гэтым часам) бывае шмат цяплей.
5. Боль –м.р.;галубяня – н.р;
камода – ж.р.;медаль – м.р; мазоль – м.р.; палын – м.р.; сабака – м.р.; салата
– ж.р; шаль – м.р.; шынель – м.р.
6. Лес з даўніх часоў служыць
чалавеку. У лесе людзі збіраюць ягады і грыбы. З дрэва робяць, напрыклад, мэблю
і паперу. Лес грэе і дровамі і сценамі хат, бароніць чалавека ў часы небяспекі.
І заўсёды дае адпачынак для душы. Беражыце лес!
7. Лемантар – буквар, сеча –
бітва, ланіта – шчака, нагалосак – націск, чало – лоб, вакацыі – канікулы, чада
– дзіця, перст – палец.
8. Алена Васілевіч "Сябры” Кузьма Чорны "Насцечка” Ян Баршчэўскі " Ваўкалак”
| |
Просмотров: 4907 | |
Всего комментариев: 0 | |