Главная » Статьи » Рыхтуемся да алімпіяды |
Раённая
алімпіяда па беларускай мове 8клас,красавік 2008г Заданне 1. а) Растлумачце, што робяць гэтыя людзі.
Патлумачце значэнне кожнага слова. (Адказ можна даць праз сінонім або
апісальна). б) Якія словы тут "лішнія”? Адказ абгрунтуйце. Ганчар, гарбар, крамнік, алейнік, кушнер, грабар, канферансье, брокер,
кравец, ларнет, карнет, кларнет, аб’ездчык, канцлер, шавец, мецэнат. (Максімальная
колькасць балаў – 9 б.За кожнае слова – 0,5 б.За абгрунтаванне "лішніх” слоў –
1 б. Заданне 2. Падкрэсліце словы, у якіх літар больш, чым гукаў. Авіяцыя, гарадскі, салаўі, спяваць, мазаіка, мядзведзь, лётчык, бацька,
гаючы, калодзеж. Зрабіце фанетычны разбор слова сузор’е. (Максімальная
колькасць балаў – 3 б.За кожнае слова – 0,5 б.За фанетычны разбор слова – 0,5
б.) Заданне 3. Дайце азначэнне: Часціны мовы – гэта... Пералічыце ўсе самастойныя часціны мовы. Вызначце, якімі часцінамі мовы з’яўляюцца наступныя словы: Тры, тройка, тройчы, трэці, трайны, утрох, трое, траяк, патроіць, сотня,
сто, столькі, адна сотая, пяцярня, соты, тысяча. (Максімальная
колькасць балаў – 12,5 б.За тлумачэнне паняцця самастойныя часціны мовы – 1
б.За пералік самастойных часцін мовы – 3,5 б. (за кожную – 0,5 б.) За кожнае
слова – 0,5 б.) Заданне 4. Запішыце прыслоўі, раскрыўшы дужкі. (З) боку (на) бок, (як) след, (на) двое, (у) рассыпную, (ні)(за) што, (пад)
вечар, (усё) роўна, (як) раз, (па) трое, (па) троху, (па) памяці, (на) цянькі,
(на) уздагон, (без) толку, (на) уцёкі, (на) расхват, (у) абдымку, (па) пацёмку,
(на) міравую, да (долу). ( Максімальная
колькасць балаў – 10 б.За кожнае слова ці спалучэнне слоў – 0,5 б. Заданне 5. Дайце азначэнне: Фразеалагізм – гэта ... Растлумачце значэнне фразеалагізмаў. Верзці грушы на вярбе; табаку важыць; траянскі конь; альма матэр; кануць у
Лету; сіняя панчоха; за дзедам шведам; сіняя птушка; людзьмі звацца; сабака на
сене. (Максімальная
колькасць балаў – 6 б.За тлумачэнне паняцця – 1 б.За кожнае спалучэнне слоў –
0,5 б.) Заданне 6. Пастаўце назоўнікі ў форме творнага склону
адзіночнага ліку. Шыр, моц, жаль, цвіль, глыб, боль, гусь, Драгічын (горад), рысь, маці,
казіно, цень, Пціч, сабака, папараць-кветка, шампунь, кроў, дроб, тунель,
лебедзь. (Максімальная
колькасць балаў – 10 б.За кожнае слова – 0,5 б.) Заданне 7. Перакладзіце словы на беларускую мову, утвараючы
з імі словазлучэнні. Дверь, бровь, висок, поведение,
чернила, жребий, гвоздики, щенок, гусь,
гармонь, крольчиха. (Максімальная
колькасць балаў – 6 б.За кожнае словазлучэнне – 0,5 б. Заданне 8. Дапішыце беларускія прыказкі. Як ваўка не кармі ...; ... па смеху пазнаеш; З песні... ; Лепш верабей у руцэ ... ; ... не таварыш; Загляне сонца ... ; ... кашы не сапсуеш; Нітка да ніткі ... ; Цікаўнай Амілі ... ; Што ні край ...
(Максімальная
колькасць балаў – 5 б.За кожную прыказку – 0,5
б.
Заданне 9.Запішыце сказы, раскрыўшы дужкі. 1.
Цягну,
а ён аж гне вудзільна, ну чуць (не, ні) вырве яго з рук! 2.
Дзень
быў ціхі і хмарны. Сонца не паказвалася (не, ні) на хвіліну. 3.
Куды
б (не, ні) прыйшлося паехаць, пайсці, – песню бярыце з сабой. 4.
(Не,
ні) разу пра гэта мне з вёскі не пісалі. 5.
Заданне
я (не, ні) выканаць (не, ні) магла. 6.
Быць
чалавекам – ці ж гэта (не, ні) шчасце? 7.
Што
(не, ні) калгас, дык свой музыка, што (не, ні) калгас, дык свой паэт. 8.
(Не ,
ні) раз мы выходзілі ў сінія далі...
(Максімальная
колькасць балаў – 4 б.За кожны сказ – 0,5 б.)
Заданне 10. Прывядзіце прыклады ліра-эпічных твораў. Укажыце
аўтара і жанр твора.
(За кожны
прыклад – 0,5 б.За ўказанне аўтара твора – 0,5 б.За ўказанне жанру твора – 0,5
б.) Раённая
алімпіяда па беларускай мове красавік,2008г 8 клас (даведкі) Заданне 1. Ганчар – майстар па вырабу глінянага посуду;
гарбар – майстар па вырабу скур; крамнік – уладальнік крамы або прадавец у
краме; алейнік – майстар па вырабу алею; кушнер – майстар па вырабу футра; грабар –
землякоп; канферансье – артыст, які аб’яўляе нумары і займае гледачоў паміж
выступленнямі; брокер – агент, пасрэднік пры заключэнні здзелак; кравец –
майстар па шыццю адзення; ларнет – складаныя акуляры; карнет – афіцэрскі чын у
кавалерыі ў царскія часы; кларнет – духавы музычны інструмент; аб’ездчык –
вартаўнік, які аб’язджае вялікі ўчастак чаго-небудзь; канцлер – вышэйшая
дзяржаўная пасада ў некаторых краінах;шавец – майстар па шыццю і рамонту
абутку; мецэнат – заможны апякун навук і мастацтваў. Лішнія: ларнет, кларнет –
не абазначаюць асобу чалавека. Заданне 2. Авіяцыя, гарадскі, салаўі, спяваць,
мазаіка, мядзведзь, лётчык, бацька, гаючы, калодзеж. Сузор’е – су-зор’-е с – [с] – зычны, шумны, глухі, цвёрды, свісцячы; у – [у] – галосны ненаціскны; з – [з] – зычны, шумны, звонкі, цвёрды, свісцячы; о– [о] – галосны, націскны; р – [р] – зычны, санорны, зацвярдзелы; ’ – апостраф (гука не абазначае; з’яўляецца надрадковым знакам); е – [j] – зычны, санорны, мяккі; __ [э] – галосны, ненаціскны. 6 літар, 7 гукаў. Заданне 3. Часціны мовы – гэта лексіка-граматычныя класы
слоў, якія характарызуюцца адзінствам абагульненага значэння, агульнымі
граматычнымі катэгорыямі і сінтаксічнымі асаблівасцямі. Усе самастойныя часціны мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік,
дзеяслоў, прыслоўе, безасабова-прэдыкатыўныя словы (словы катэгорыі стану). Тры – лічэбнік, тройка – назоўнік, тройчы – прыслоўе, трэці – лічэбнік,
трайны – прыметнік, утрох – прыслоўе, трое – лічэбнік, траяк – назоўнік, патроіць
– дзеяслоў, сотня – назоўнік, сто – лічэбнік, столькі – займеннік/прыслоўе,
адна сотая – лічэбнік, пяцярня – назоўнік, соты – лічэбнік, тысяча – лічэбнік. Заданне 4. З боку на бок, як след, надвое, урассыпную, нізашто,
пад вечар, патроху, па памяці, нацянькі, наўздагон, без толку, наўцёкі,
нарасхват, у абдымку, папацёмку, на міравую, дадолу. Заданне 5.Фразеалагізм – гэта ўзнаўляльная, устойлівая,
сінтаксічна непадзельная моўная адзінка з цэласным значэннем. Верзці грушы на вярбе – гаварыць абы-што; табаку важыць – драмаць;траянскі
конь – нечаканы падман; альма матэр – вышэйшая навучальная ўстанова; кануць у
Лету – прайсці, мінуць; сіняя панчоха – жанчына, пазбаўленая жаноцкасці; за
дзедам шведам - даўно; сіняя птушка - шчасце; людзьмі звацца – гонар, годнасць;
сабака на сене – сквапнасць Заданне 6. Шыр’ю, моцаю, жалем, цвіллю, глыб’ю, болем,
гуссю, Драгічынам, рыссю, маці, казіно, ценем, Пціччу, сабакам,
папараць-кветкай, шампунем, крывёй, дробам, тунелем, лебедзем. Заданне 7. Адчыненыя дзверы, чорнае брыво, сівая скронь,
добрыя паводзіны, сіняе чарніла, гарачае вогнішча, кінуць жэрабя, прыгожыя
гваздзікі, смешнае шчаня, белая гусь, звонкі гармонік, шэрая трусіха.
Заданне 8. Як ваўка не кармі, ён усё роўна на лес глядзіць;
Дурня па смеху пазнаеш; З песні слова не выкінеш; Лепш верабей у руцэ, чым арол
на суку; Гусь свінні не таварыш; Загляне сонца і ў наша аконца; Маслам кашы не
сапсуеш; Нітка да ніткі – голаму кашуля; Цікаўнай Амілі нос прышчамілі; Што ні
край, то свой абычай.
Заданне 9. 1. Цягну, а ён аж гне вудзільна, ну чуць не вырве яго з рук!
(Я.Колас.) 2. Дзень быў ціхі і хмарны. Сонца не паказвалася ні на хвіліну.
(П.Пестрак.) 3. Куды б ні прыйшлося паехаць, пайсці, – песню бярыце з сабой.
(Н.Гілевіч.) 4. Ні разу пра гэта мне з вёскі не пісалі.(Б.Сачанка.) 5. Заданне я не выканаць не магла.(І.Шамякін.) 6. Быць чалавекам – ці ж гэта не шчасце? (А.Русак.) 7. Што ні калгас, дык свой музыка, што ні калгас, дык свой паэт. (П.Броўка.) 8. Не раз мы выходзілі ў сінія далі... (М.Танк.)
Заданне 10. Напрыклад: Я.Купала "Магіла льва” (паэма). А.Куляшоў "Маці” (балада).
К.Крапіва "Ганарысты Парсюк” (байка). | |
Просмотров: 8204 | |
Всего комментариев: 0 | |