Главная » Статьи » Наша творчасць » Літаратурная творчасць |
Федаровіч Аксана. Верш "Зімовы вечар"
Федаровіч Аксана, 14 гадоў Верш "Зімовы вечар" Сплыў з нябёс зімовы вечар... Ён маркотны,з сумам вечным, Дзіўны, крышачку празрысты, Незвычайны, самы чысты, Самы светлы і ласкавы, Неўгамонны, буйна-жвавы, Беласнежны і глыбокі, Недасяжны, як аблокі, Горды. ядраны, бы вецер, З пахкім водарам суквеццяў, Свежы, зыбкі і вільготгы, Бесклапотны і самотны, Пестунь, жэўжык, небарака, Весялун і забіяка, Гулкі, звонкі, каляровы, Райска-цёплы, парпуровы, Заліхвацкі і агністы, Асляпляльна-серабрысты... Часам бледны, ціхазвонны. Змрочна-шэры, непаўторны, Аднастайны і будзенны, Безнадзейна-засмучоны, Пасівелы і вар'яцкі, Згорблены,паныла-хвацкі, Гаспадар і ўладальнік, Зорнай ночы ўсётрывальнік... Сплыў з нябёс зімовы вечар, Каб абняць зямлю за плечы. | |
Просмотров: 1349 | |
Всего комментариев: 0 | |