Главная » Статьи » Наша творчасць » Літаратурная творчасць |
Федаровіч Аксана. Верш "Удзячнасць словам"
Федаровіч Аксана, 14 гадоў Удзячнасць словам
Я паспрабую напісаць пра мову, Пра мову беларускую маю. І выказаць сваю павагу слову, І расказаць, як я яго люблю. Люблю я словы моцныя, як вецер, Што ўпэўнена скуголяць і звіняць. Іх прыгажэй няма на цэлым свеце, Яны, як птушкі хуткія, ляцяць. Люблю я словы шчырыя, ад сэрца, У якіх адчуеш радасць і любоў. Праз тыя словы наша думка льецца, Яднаючы суседзяў і сяброў. Люблю я словы бойкія, жывыя, Што ўрачыста енчаць і трымцяць. Яны-нібы раскаты грамавыя- Душу вярэдзяць, ёміста грымяць. Праніклівыя, стрымана-густыя, Гучыце вольна доўгія гады! Для нас, для беларусаў, Вы святыя І будзеце такімі Вы заўжды! | |
Просмотров: 1797 | |
Всего комментариев: 0 | |