Главная » Статьи » Артыкулы |
Артыкуляцыйная размінка
Студзень Студзень, Студзіць Студзень, Цэлы месяц Холад будзе. Вецер зябкі Шуміць, А мароз Аж трашчыць... Студзіць Студзень, Стогне лес, Зай пад елачку Залез, Стаў, нібы Пад парасон, У зацішку Морыць сон. А спрытнюгі Курапаткі Над сняжком Зрабілі Хаткі І сядзяць Уночы, Заплюшчыўшы Вочы... Спяць салодка і не чуюць, Як вятры Наўкол сярдуюць. З маразамі Ў гуле-гудзе Ходзіць Студзень, Студзіць Студзень.... Авяр'ян Дзеружынскі
| |
Просмотров: 1540 | |
Всего комментариев: 0 | |