Мова нашых продкаў і нашчадкаў-
Акрамя гэтага , мае вучні - пастаянныя пераможцы гарадскіх конкурсаў навукова-даследчых работ " З навукай-у будучае”, "Свет на парозе ХХІ стагоддзя” ( Дыпломы ІІ ступені); гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх краязнаўчых аглядаў конкурсаў (Дыпломы І і ІІ ступеней),гарадскіх віктарын па творчасці У.Каратевіча і Я.Купалы, Я.Коласа ( Дыпломы І ступені); конкурсаў сачыненняў, аршазнаўчых чытанняў( Дыпломы І ступені).
Шэпт дубровы і пчаліны звон,-
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён,
Па чужых краях на пабірацца,
Не аддаць цябе на забыццё,
Наша невычэрпнае багацце,
Наша несмяротнае жыццё.
Генадзь Бураўкін. "Слова наша роднае.."
Дадзены сайт створаны з мэтаю абменам вопытам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры раёна, а таксама для аказання дапамогі вучням, якія цікавяцца родным словам.
Я вельмі спадзяюся на тое, што на маім сайце вы зможаце знайсці, паважаныя сябры, шмат цікавай і карыснай інфармацыі для вас, вашых сяброў і калег.
З павагаю да вас настаўніца беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 9 г.Оршы" Міхновіч Н.А.
Дзень добры, паважаныя сябры!
Я ,настаўніца беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай ўстановы адукацыі "Сярэдняя школа № 9 г.Оршы”,Верешчака-Міхновіч Наталля Анатольеўна, рада вас вітаць на сваім сайце.
Сваю працоўную дзейнасць я пачала з 15 жніўня 1984 года у сярэдняй школе № 13 г.Оршы выхавацелем групы падоўжанага дня і адначасова настаўнікам музыкі і спеваў у сярэдняй школе № 17 г.Оршы пасля заканчэння Аршанскага педагагічнага вучылішча па спецыяльнасці "выкладанне працы і чарчэння ў 5-8 класах агульнаадукацыйнай школы".
У чэрвені 1985 года была залічана на І курс Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава па спецыяльнасці" беларуская мова і літаратура” на завочную форму навучання.
У чэрвені 1990 года паспяхова скончыла навучанне ў вышэйназванай установе з прысваеннем кваліфікацыі настаўніка беларускай мовы і літаратуры.
З кастрычніка 1985 года і па сённяшні дзень выкладаю беларускую мову і літаратуру ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі "Сярэдняя школа № 9 г.Оршы”.
Агульны педагагічны стаж складае 29 гадоў ( з 15.08.1984 года).
У снежні 2003 года была прысвоена вышэйшая катэгорыя.
Мае навучэнцы-пастаянныя ўдзельнікі і пераможцы алімпіяд, конкурсаў розных узроўняў:
Салоніна Ірына (ХІ клас)- Дыплом І ступені;
Берастава Анастасія (Х клас)- Дыплом ІІІ ступені;
Астаповіч Антон (Х клас)- Дыплом ІІІ ступені
Собаль Ганна-лаўрэат;
Лугаўцова Іна-лаўрэат;
Салоніна Ірына-Дыплом І ступені
Собаль Ганна-Дыпом ІІ ступені
- Гарадскія алімпіяды:
Берастава Анастасія (Х клас)- Дыплом ІІІ ступені;
Астаповіч Антон (Х клас)- Дыплом ІІІ ступені
- Гарадскі конкурс мастацкай творчасці "Буду зоркай” у намінацыі "Літаратурная творчасць:
Собаль Ганна-лаўрэат;
Лугаўцова Іна-лаўрэат;
Салоніна Ірына-Дыплом І ступені
- Абласны літаратурны конкурс, прысвечаны М.Багдановічу:
Собаль Ганна-Дыпом ІІ ступені
- І Рэспубліканскі конкурс дзяцей-інвалідаў у намінацыі "Паэзія”:
- Гарадскі конкурс МНС у намінацыі "Літаратурная творчасць:
- Абласны конкурс МНС у намінацыі "Літаратурная творчасць:
- Рэспублкіанскі конкурс МНС у намінацыі "Літаратурная творчасць:
Акрамя гэтага , мае вучні - пастаянныя пераможцы гарадскіх конкурсаў навукова-даследчых работ " З навукай-у будучае”, "Свет на парозе ХХІ стагоддзя” ( Дыпломы ІІ ступені); гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх краязнаўчых аглядаў конкурсаў (Дыпломы І і ІІ ступеней),гарадскіх віктарын па творчасці У.Каратевіча і Я.Купалы, Я.Коласа ( Дыпломы І ступені); конкурсаў сачыненняў, аршазнаўчых чытанняў( Дыпломы І ступені).
А вучань ІХ "Б” класа Марцінкевіч Уладзімір стаў пераможцам Міжнароднага конкурсу "Пісьмо салдату” і быў узнагароджаны бясплатнай пуцёўкай у рэспубліканскі лагер "Зубраня”.
Трэба адзначыць, што ўдзельнікі краязнаўча-пошукавай групы "Крынічка” неаднаразова станавіліся пераможцамі конкурсаў розных узроўняў і былі адзначаны таксама паездкай у лагер "Зубраня”.
Вучні прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканкім конкурсе "Буслік”, дзе неаднаразова займаюць прызавыя месцы ( Валодчынка Ганна, Гвоздзева Аляксандра, Салоніна Ірына, Лугаўцова Іна, Шаўлінская Анастасія, Лісунова Анастасія інш.).
Маю друкаваныя работы ў часопісах "Беларуская мова і літартура”, "Роднае слова”, мясцовых газетах, па вышэйназванай праблеме неаднаразова выступала з паведамленнямі на педагагічных , метадычных саветах, паседжаннях МА, прадстаўляла вопыт у межах горада, вобласці .

29 студзеня 2014 года аб'яўлены вынікі абласнога дыстанцыйнага конкурсу "Любі чужое аж да захаплення, сваё шануй да самазабыцця", у якім прынялі ўдзел вучні VІІ "А " і VІІ "Б " класаў нашай школы пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Міхновіч Наталлі Анатольеўны.
Вынік-27 балаў з 28 магчымых.Нядрэнна, але ж не выдатна. Мы толькі на другім месцы па выніках першага этапу. Не напісалі імя і імя па бацьку знакамітага беларускага этнографа-Нікіфароўскага, хоць у заданні было прапанавана назваць толькі прозвішча. Наперадзе-другі этап віктарыны"Мой родны кут, як ты мне мілы..." Рыхтуемся-і будзем адказваць!
|
20 студзеня 2014 года вучні VІІ класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 9 города Оршы" разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры наведалі мерапрыемства ў бібліятэцы імя Максіма Горкага, прысвечанае праваслаўнаму святу Хрышчэнне.
Супрацоўнікі бібліятэкі ў займальнай і цікавай форме расказала пра гісторыю ўзнікнення свята, пазнаёмілі з літаратурай на рэлігійную тэматыку. Запрошаны на свята айцец Аляксандр адказаў на шматлікія пытанні вучняў і павіншаваў прысутных з вялікім святам. Трэба адзначыць, што такая сустрэча была не першая для вучняў школы. На працягу многіх гадоў работнікі бібліятэкі вельмі плённа супрацоўнічаюць з навучэнцамі і настаўнікамі сярэдняй школы № 9 |
Каманда вучняў VІІ "А і VІІ "Б" класаў у складзе Лісунковай Анастасіі, Валодчынка Ганны, Сліжовай Юліі, Лугаўцовай Іны, Яскевіч Вольгі пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Міхновіч Наталлі Анатольеўны 17.01.2014 года прыняла ўдзел у першым этапе абласнога дыстанцыйнага конкурса "Любі чужое аж да захаплення, сваё шануй да самазабыцця".
Члены каманды адказалі на пытанні ілюстраванай віктарыны "Этнаграфія Беларусі". Чакаем вынікаў і рыхтуемся да другога этапу -літаратурнай віктарыны "Мой родны кут, як ты мне мілы...." |
4 снежня 2013 года вучні ІV "В". V"Б" і VІІ"Б" класаў дзяржаўнай установы адукацыі наведалі выставу работ разбяра па дрэве Крукоўскага Мікалая Уладзіміравіча ў музеі драўлянай скульптуры С.Шаўрова
|
11 снежня 2013 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 9 горада Оршы" адбылося паседжанне метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры раённага аддзела адуацыі, на якім было разгледжана пытанне "Выкарыстанне ІКТ пры навучанні беларускай мове і літаратуры"
|