Главная » Статьи » Рыхтуемся да алімпіяды |
ЗАДАННІ ПЕРШАГА ЭТАПУ АБЛАСНОЙ АЛІМПІЯДЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ 7 КЛАС 2009 – 2010 навуч. год
Заданне 1. Адзначце дзеепрыметнікі з суфіксам – н-. А) Прыбраны. Б) Прывезены. В) Вырашаная ( праблема) Г) Засеяны. Д) Асветлены. Е) Сарваны. Калі правільна ўказаны ўсе варыянты адказу
– 2 балы
Заданне 2.Адзначце сказы з памылковым ужываннем дзеепрыслоўяў. А) Слухаючы прамову, узнікаюць недарэчныя думкі Б) Развітаўшыся, мужчыны разышліся ў розныя бакі. В) Бацька з сынам, спакойна размаўляўшы, селі за
стол. Г) Пакінулі Мінск, так і не знайшоўшы ў ім шчасця. Максімальная
колькасць балаў – 2 балы 1 сказ – 1 бал Заданне 3. Раскрыйце дужкі і запішыце лічбы словамі. Цеплаход з 725 (пасажыр), ад 896 адняць 287, для 539 (школьнік), 50 (год)
юбілей.
Максімальная колькасць балаў – 4 б. 1
словазлучэнне – 1 б.
Заданне 4. Пастаўце ў форме творнага склону словазлучэнні: горад Рагачоў,
пісьменнік Лужанін, горад Шчучын, паэт Куляшоў. Максімальная колькасць балаў – 2 б.
1 правільны адказ – 0,5 б.
Заданне 5. Разбярыце па саставу выдзеленыя словы. За спакоем тваім сонца майскае радасна сочыць.
Максімальная колькасць балаў – 5 б.
1 слова – 1 б.
Заданне 6.Растлумачце фразеалагізмы адным словам. Прыдумайце і запішыце 2 сказы,
выкарыстаўшы прапанаваныя фразеалагізмы. Кляваць носам, чытаць натацыю, зарубіць на носе, блытацца пад нагамі,
будаваць паветраныя замкі, выкідваць штукі. Максімальная
колькасць – 5 б.
За правільнае тлумачэнне 1
фразеалагізма -0,5 б.
За 1 прыдуманы сказ – 1 б.
Заданне 7. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Благодарить друга – Насмехаться над соседом – Сходить за хлебом – Старше брата – Болеть гриппом – Жениться на
возлюбленной – Максімальная колькасць балаў – 3 б. 1 словазлучэнне – 0,5
б. Заданне 8. Затранскрыбіруйце словы: Сцежка, бясшумна, малацьба,
гарадскі, усміхаецца, лье.
Максімальная колькасць балаў – 3
б. 1 слова – 0,5 б.
Заданне 9. Пазначце прыслоўі, якія пішуцца
разам А) (па) абапал, б) (за) летась, в) (на) памяць, Г) (на) бягу, д) (у) абхват, е) (на) злосць, Ё) (да) зарэзу,
ж) (на) жаль,
з) (у) глыб, І) раз (пораз),
к) як (раз),
л) усё (адно) М) (па) першае,
н) (на) заўсёды,
о) (да) дому, П) (на) шчасце,
р) абы (дзе),
с) у (вечары)
Максімальная колькасць балаў – 4б. Заданне 10. Прачытайце тэкст,расстаўце
знакі прыпынку.Вызначце тып і стыль. На шырокай паляне акружанай з трох бакоў лесам
маляўнічым парадкам стаяла шэсць хат. Самая крайняя ад поля хата была
новая і няскончаная. Спарыш і трыпутнік буялі навокал гэтай неабжытай будыніны.
Гэтая расліннасць мокрая і прыціснутая восеньскім холадам усё яшчэ гусцілася і
ўпарта зелянелася. Ганка пры новай хаце з забітымі вокнамі таксама не было.
Парог у сенцы быў высокі падмуроўка была
зроблена з роўна складзенага вялікага камення замацаванага цэментам і
абсыпанага жвірам.
Максімальная колькасць балаў – 5
б. За
правільна вызначаны стыль -1б. , тып – 1 б. За
правільна расстаўленыя знакі прыпынку – 3 б. Заданне 11. Знайдзіце адпаведнасці. Запішыце адказ пры дапамозе шыфра "
лічба - літара”. ( Напрыклад, 1а). 1). "Незагойная рана” а) Я.Маўр 2). "Дзеравеншчына” б)
В.Быкаў 3) "Сірочы хлеб”
в) Я.Колас 4) " Палескія рабінзоны” г) Я.Брыль
Максімальная колькасць балаў -4 б.
1 правільны адказ – 1 б.
Максімальная колькасць балаў за ўсе
заданні - 39 б. =100%
Адказы 7клас 1
а) прыбраны, г) засеяны, е) сарваны 2
а) Слухаючы прамову, узнікаюць недарэчныя думкі. в)Бацька з сынам, спакойна размаўляўшы, селі за
стол. 3. Цеплаход з 725 (
пасажыр) – сямюстамі дваццаццю пяццю пасажырамі, Ад 896 адняць 287- васьмісот дзевяноста шасці адняць дзвесце восемдзесят
сем, для 539 (школьнік)- пяцісот трыццаці дзевяці школьнікаў, 50 (год) юбілей –
пяцідзесяцігадовы юбілей. 4. Горадам Рагачовам, пісьменнікам
Лужаніным, горадам Шчучынам, паэтам Куляшовым. 5.С-пако-ем, сонц-а,
май-ск-ае, радас-н-а, соч-ыць. 6.Кляваць носам – драмаць,
чытаць натацыю – павучаць, зарубіць на носе – запомніць, блытацца пад нагамі –
перашкаджаць, будаваць паветраныя замкі – марыць, выкідваць штукі – сваволіць. 7. Дзякаваць сябру,
старэйшы за брата, схадзіць па хлеб, ажаніцца з каханай, кпіць з суседа,
хварэць на грып. 8. [С’ц’эшка] , [Б’ашумна], [маладз’ба ],
[гарацк’і ] , [ус’м’іхай’эца] , [л’й’э] 9.А, б, з, к, н,о,с 10.На шырокай паляне,
акружанай з трох бакоў лесам, маляўнічым парадкам стаяла шэсць хат. Самая крайняя ад поля хата была новая і няскончаная. Спарыш і трыпутнік
буялі навокал гэтай неабжытай будыніны. Гэтая расліннасць, мокрая і прыціснутая восеньскім холадам, усё
яшчэ гусцілася і ўпарта зелянелася. Ганка пры новай хаце з забітымі вокнамі
таксама не было.Парог у сенцы быў высокі, падмуроўка была зроблена з роўна
складзенага вялікага камення, замацаванага цэментам і абсыпанага жвірам. (
Апісанне, мастацкі стыль) 11.1б, 2в, 3г, 4 а
| |
Просмотров: 14136 | |
Всего комментариев: 0 | |