Главная » Статьи » Наша творчасць » Літаратурная творчасць |
Лугаўцова Іна. Верш "Я люблю раку сваю"
Лугаўцова Іна, 10 гадоў Я люблю раку сваю Я люблю раку сваю- Лепшую ў свеце. Ёй сягоння гімн спяю- Падхапіце, дзеці! Каля хаты пад акном Днепр бруіцца чысты, Ззяе-блішча серабром- Светлы і празрысты. Ў спёку дорыць халадок, Лёгкі, асвяжальны. Ўзімку-шоўкавы лядок- Хрусткі і крыштальны. Я люблю раку сваю- Лепшую ў свеце. Ёй сягодня гімн спяю- Падтрымайце, дзеці! Мая рэчка-як агеньчык, Што гарыць-не згасне. Мая рэчка-як праменьчык, Што прыносіць шчасце. Мая рэчка-нібы птушка, Што ляціць імкліва. Мая рэчка-як істужка, Што душы так міла. Мая рэчка-быцца бура, Што шуміць ляніва, Мая рэчка-як віхура, Што гудзе жахліва. Мая рэчка-як хвілінка, Што бяжыць маўкліва. Мая рэчка-як слязінка, Што цячэ тужліва... Я люблю раку сваю- Лепшую ў свеце. Ёй сягоння гімн пяю- Адзінай на планеце!
| |
Просмотров: 856 | |
Всего комментариев: 0 | |