Главная » Статьи » Наша творчасць » Літаратурная творчасць |
Куцавол Марына. Верш "Беларусь адзіная"
Куцавол Марына, 6 гадоў Беларусь адзіная Поле васільковае, Возера празрыстае, Неба жаўруковае І дубы вячыстыя- Ўсё краіна родная, Беларусь адзіная, Гордая і вольна, Самая любімая. Прабягуся сцежкаю Між палёў бясконцых, Падзялюся ўсмешкаю З прамяністым сонцам. Пешшу дабяруся Да старой капліцы, Там вады нап'юся Са Святой Крыніцы. Выйду на палетак, Пожняю прайду, Назбіраю кветак, З іх вянок спляту. Падыйду да гаю, Сцішу крок, спынюся, Уголас заспяваю Песню Беларусі: "Поле васільковае, Возера празрыстае, Неба жаўруковае І дубы вячыстыя- Ўсё краіна родная, Бедарусь адзіная. Ты-заўсёды вольная! Ты-заўжды любімая!"
| |
Просмотров: 903 | |
Всего комментариев: 0 | |