Главная » Статьи » Наша творчасць » Літаратурная творчасць |
Харытонаў Арцём. Верш "Жыву ў родным краі без вайны"
Харытонаў Арцём, 11 гадоў Жыву ў родным краі без вайны Жыву ў родным краі без вайны пад сонцам ясным.А між тым у свеце Яшчэ ваююць нечыя сыны І галадаюць, паміраюць дзеці. Шчаслівы я: вайны даўно няма. Расту-гадуюся пад сінім, мірным небам У краіне, што вядомая здаўна Ільном, лясамі і духмяным хлебам. У краіне моцных МАЗаў, трактароў, Мужчын сапраўдных і прыгожых дзетак, Лясоў, бароў і пушчанскіх зуброў, Азёр блакітных, самацветаў кветак. У краіне казак. песень і буслоў, Крыніц чысцюткіх, як святыя словы. У краіне дзьмухаўцоў і верасоў, Пявучай, неўміручай роднай мовы. У краіне незвычайнай дабрыні, Дзе госця сустракаюць цёплай ласкай З пяшчотай неабдымнай шырыні, Прамовіўшы: "Вам рады! Калі ласка!" Жыву без выбухаў. бамбёжак, без вайны На Беларусі-кропельцы ў Сусвеце. Жыву без жахаў. у мірнай цішыні У адзіна-лепшым месцы на планеце
| |
Просмотров: 1133 | |
Всего комментариев: 0 | |