Четверг
24.07.2025
03:10
"Слова наша роднае..."
  • Галоўная
  • Уваход
  • Рэгістрацыя
  • RSS
Приветствую Вас, Гость
Меню сайта
  • Нарматыўная база
  • У дапамогу настаўніку
  • У дапамогу вучням
  • Наша творчасць
  • Электронныя сродкі навучання
  • Форум
  • Гостевая книга
  • Адваротная сувязь
Форма входа
Архив записей
  • 2014 Январь
  • 2015 Март
Апытванне
Оцените мой сайт
Результаты | Архив опросов
Всего ответов: 185
Нашы спасылкі

Министерство образования Республики Беларусь

  • Новости Витебска и Витебской области

  • Официальный сайт отдела образования Телефонный справочник
    Белорусская ассоциация "Конкурс"



  •                                                                                             
                                                                                               
     


                                                                                                Мова нашых продкаў і нашчадкаў-
                                                                                                Шэпт дубровы і пчаліны звон,-
                                                                                                Нам цябе ласкава і ашчадна
                                                                                                Спазнаваць ажно да скону дзён,
                                                                                                Па чужых краях на пабірацца,
                                                                                                Не аддаць цябе на забыццё,
                                                                                                Наша невычэрпнае багацце,
                                                                                                Наша несмяротнае жыццё.
                                                                                                             Генадзь Бураўкін. "Слова наша роднае.."


                           Дадзены сайт створаны з мэтаю абменам вопытам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры  раёна, а таксама для аказання дапамогі вучням, якія цікавяцца  родным словам.
                           Я вельмі спадзяюся на тое, што на маім сайце вы зможаце знайсці, паважаныя сябры, шмат цікавай  і карыснай  інфармацыі для вас, вашых сяброў і калег.
                               З павагаю да вас настаўніца беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы  адукацыі  "Сярэдняя школа № 9 г.Оршы" Міхновіч Н.А.


                                                                                 Дзень добры, паважаныя сябры!

                    Я ,настаўніца беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай ўстановы адукацыі "Сярэдняя школа № 9 г.Оршы”,Верешчака-Міхновіч Наталля Анатольеўна, рада вас вітаць на сваім сайце.    
                    Сваю працоўную дзейнасць я пачала з 15 жніўня  1984 года  у сярэдняй школе № 13 г.Оршы  выхавацелем групы падоўжанага дня  і адначасова настаўнікам  музыкі і спеваў у сярэдняй школе № 17 г.Оршы пасля заканчэння Аршанскага педагагічнага вучылішча па спецыяльнасці "выкладанне працы і чарчэння ў 5-8 класах агульнаадукацыйнай школы".
                   У чэрвені 1985 года была залічана на І курс Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава па спецыяльнасці" беларуская мова і літаратура” на завочную форму навучання.
                   У чэрвені 1990 года паспяхова скончыла навучанне ў вышэйназванай установе з прысваеннем кваліфікацыі настаўніка беларускай мовы і літаратуры. 
                    З кастрычніка 1985 года і па сённяшні дзень выкладаю беларускую мову і літаратуру  ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі "Сярэдняя школа № 9 г.Оршы”. 
                    Агульны педагагічны стаж складае  29 гадоў ( з 15.08.1984 года). 
                                     У снежні 2003 года была прысвоена вышэйшая катэгорыя.            
                    Мае навучэнцы-пастаянныя ўдзельнікі і пераможцы алімпіяд, конкурсаў розных узроўняў: 
    • Гарадскія алімпіяды:
    Лугаўцова Іна (VІ "А” клас)-Дыплом І ступені;
    Салоніна Ірына (ХІ  клас)- Дыплом І ступені;
    Берастава Анастасія (Х клас)- Дыплом ІІІ ступені;
    Астаповіч Антон (Х клас)- Дыплом ІІІ ступені
    • Гарадскі конкурс мастацкай творчасці "Буду зоркай” у намінацыі "Літаратурная творчасць:
    Федаровіч Аксана-лаўрэат;
    Собаль Ганна-лаўрэат;
    Лугаўцова Іна-лаўрэат;
    Салоніна Ірына-Дыплом І ступені
    • Абласны літаратурны конкурс, прысвечаны М.Багдановічу:
    Федаровіч Аксана-Дыплом ІІ ступені;
    Собаль Ганна-Дыпом ІІ ступені
    • І Рэспубліканскі конкурс дзяцей-інвалідаў у намінацыі "Паэзія”:
    Федаровіч Аксана-Дыплом І ступені
    • Гарадскі конкурс МНС  у намінацыі "Літаратурная творчасць:
    Шутаў Данііл –Дыплом І ступені
    • Абласны конкурс МНС  у намінацыі "Літаратурная творчасць:
    Шутаў Данііл –Дыплом ІІІ ступені
    • Рэспублкіанскі конкурс МНС  у намінацыі "Літаратурная творчасць:
    Шутаў Данііл –Дыплом ІІІ ступені.

                   Акрамя гэтага , мае вучні - пастаянныя  пераможцы гарадскіх конкурсаў навукова-даследчых работ " З навукай-у будучае”, "Свет на парозе ХХІ стагоддзя” ( Дыпломы ІІ ступені); гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх краязнаўчых аглядаў конкурсаў (Дыпломы І і ІІ ступеней),гарадскіх віктарын па творчасці У.Каратевіча і Я.Купалы, Я.Коласа ( Дыпломы І ступені); конкурсаў сачыненняў, аршазнаўчых чытанняў( Дыпломы І ступені). 
                    А вучань ІХ "Б” класа Марцінкевіч Уладзімір стаў пераможцам Міжнароднага конкурсу "Пісьмо салдату” і быў узнагароджаны бясплатнай пуцёўкай у рэспубліканскі лагер "Зубраня”.
                    Трэба адзначыць, што ўдзельнікі краязнаўча-пошукавай групы "Крынічка” неаднаразова станавіліся пераможцамі конкурсаў розных узроўняў і былі адзначаны  таксама паездкай у лагер "Зубраня”.
                    Вучні прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканкім конкурсе "Буслік”, дзе неаднаразова займаюць прызавыя месцы ( Валодчынка Ганна, Гвоздзева Аляксандра, Салоніна Ірына, Лугаўцова Іна, Шаўлінская Анастасія, Лісунова Анастасія  інш.).
                   Маю друкаваныя работы ў часопісах "Беларуская мова і літартура”, "Роднае слова”, мясцовых газетах, па вышэйназванай праблеме неаднаразова выступала з паведамленнямі на педагагічных , метадычных саветах, паседжаннях МА, прадстаўляла вопыт у межах горада, вобласці .

        

    [ Добавить материал ]
    Вынікі абласнога дыстанцыйнага конкурсу "Любі чужое аж да захаплення, сваё шануй да самазабыцця"
    29 студзеня 2014 года аб'яўлены вынікі абласнога дыстанцыйнага конкурсу "Любі чужое аж да захаплення, сваё шануй да самазабыцця", у якім прынялі ўдзел вучні VІІ "А " і VІІ "Б " класаў нашай школы пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Міхновіч Наталлі Анатольеўны.
    Вынік-27 балаў з 28 магчымых.Нядрэнна, але ж не выдатна. Мы толькі на другім месцы па выніках першага этапу. Не напісалі імя і імя па бацьку знакамітага беларускага этнографа-Нікіфароўскага, хоць у заданні было прапанавана назваць толькі прозвішча.
    Наперадзе-другі этап віктарыны"Мой родны кут, як ты мне мілы..."
    Рыхтуемся-і будзем адказваць!
    Просмотров: 1064 | Добавил: Натали | Дата: 29.01.2014 | Комментарии (0)

    Сустрэчы ў бібліятэцы імя М.Горкага
    20 студзеня 2014 года вучні VІІ класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 9 города Оршы" разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры наведалі мерапрыемства ў бібліятэцы імя Максіма Горкага, прысвечанае праваслаўнаму святу Хрышчэнне.
    Супрацоўнікі бібліятэкі ў займальнай і цікавай  форме расказала пра гісторыю ўзнікнення свята, пазнаёмілі з літаратурай на рэлігійную тэматыку.
    Запрошаны на свята айцец Аляксандр адказаў на шматлікія пытанні вучняў і павіншаваў прысутных з вялікім святам.
    Трэба адзначыць, што такая сустрэча была не першая для вучняў школы. На працягу многіх гадоў работнікі бібліятэкі  вельмі плённа супрацоўнічаюць з навучэнцамі і настаўнікамі сярэдняй школы № 9

    Просмотров: 599 | Добавил: Натали | Дата: 25.01.2014 | Комментарии (0)

    Абласны дыстанцыйны конкурс "Любі чужое аж да захаплення, сваё шануй да самазабыцця"
                   Каманда вучняў VІІ "А і VІІ "Б" класаў у складзе Лісунковай Анастасіі, Валодчынка Ганны, Сліжовай Юліі, Лугаўцовай Іны, Яскевіч Вольгі  пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Міхновіч Наталлі Анатольеўны  17.01.2014 года прыняла ўдзел у першым этапе  абласнога дыстанцыйнага конкурса "Любі  чужое аж да захаплення, сваё шануй да самазабыцця".
                  Члены каманды адказалі на пытанні  ілюстраванай віктарыны "Этнаграфія Беларусі".
                   Чакаем вынікаў і рыхтуемся да другога этапу -літаратурнай віктарыны "Мой родны кут, як ты мне мілы...."

    Просмотров: 975 | Добавил: Натали | Дата: 25.01.2014 | Комментарии (0)

    выстава работ разбяра па дрэве Крукоўскага Мікалая Уладзіміравіча
    4 снежня 2013 года вучні ІV "В". V"Б" і  VІІ"Б" класаў дзяржаўнай установы адукацыі наведалі выставу  работ разбяра па дрэве Крукоўскага Мікалая Уладзіміравіча ў музеі драўлянай скульптуры  С.Шаўрова
    Просмотров: 514 | Добавил: Натали | Дата: 08.01.2014 | Комментарии (0)

    раённае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў беларукай мовы і літаратуры
    11 снежня 2013 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 9 горада Оршы" адбылося паседжанне метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры раённага аддзела адуацыі, на якім было разгледжана пытанне "Выкарыстанне ІКТ пры навучанні беларускай мове і літаратуры"
    Просмотров: 825 | Добавил: Натали | Дата: 08.01.2014 | Комментарии (0)

    Copyright MyCorp © 2025
    Создать бесплатный сайт с uCoz